Музыка скрозь чэрап

Зьявіліся новыя навушнікі (ці лепей сказаць «чарапушнікі»), якія адначасова дазваляюць слухаць музыку і чуць, што адбываецца вакол. Як сталася, музыку чалавек можа слухаць не вушамі, а косткамі. Веданьне таго, што гукі трапляюць наўпрост у мозг праз чэрап, ужо выкарыстоўваецца ў ваеннай справе і мэдыцыне.

 

Мадэль Vibe Body Sound распрацаваная з улікам касьцявой праводнасьці, калі музыка ў мозг трапляе праз чэрап, а гукі навакольнага асяродзьдзя — праз вушы.

Такі прынцып ужо актыўна выкарыстоўваецца ў шлемах для ваенных і ў слыхавых апаратах для глухіх.

Навушнікі Vibe Body Sound дазволяць займацца штодзённымі справамі пад любімыя мэлёдыі і не адрывацца ад сьвету. Асабліва карысныя для бацькоў, кіроўцаў, пешаходаў.

Такія навушнікі выглядаюць як кліпса, што замацоўваецца за вухам. У дадатак да іх — батарэя, якая няспынна працуе 6–8 гадзін, а зараджаецца праз USB за паўтары гадзіны. Кошт новага гаджэту — ля ста даляраў.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0751 seconds.