У Расеі прымаюць закон аб двухузроўневай сыстэме вышэйшай адукацыі

Сёньня ў трэцім чытаньні дзярждума Расеі прыняла закон, які ўсталёўвае самастойныя ўзроўні вышэйшай адукацыі – «бакаляўр» і «магістар».

Вызначаны тэрмін навучаньня ў бакаляўрыяце – 4 гады, паведамляе «РИА Новости».

Згодна падрыхтаванаму да разгляду дакуманту, новая сыстэма павінна запрацаваць з 1 верасьня 2009 года. У першым жа варыянце законапраекта датай старту было пазначанае 1 верасьня гэтага году.

За ўсімі ўзроўнямі адукацыі захоўваецца адтэрміноўка ад прызыву на вайсковую службу.

Нагадаем, Расея далучылася да Балоньскай сыстэмы, якая прадуглуджвае ў тым ліку двухузроўневую сыстэму вышэйшай адукацыі. Ва Ўкраіне навучаньне ўжо вядзецца па сыстэме «бакаляўр-магістар». Беларусь пакуль адзіная краіна ў Эўропе, якая засталася па-за працэсам.

Уні Вера 13:50, 11/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1068 seconds.