Распрацаваная праграма вымярэньня ўсьмешкі
Наколькі вы шчасьлівыя? Аб гэтым можна даведацца па вашай усьмешцы, якую цяпер можна вымяраць з дапамогай новай праграмкі ад кампаніі Omron.
Зьявілася праграмка, якая вымярае... усьмешкі. Асаблівай карысьці для грамадзтва, яна, натуральна, не ўяўляе, але ўсё роўна прыемна ўпэўніцца яшчэ раз, што твая радасная фізіяномія вартая ста адсоткаў. Або наадварот, прызадумацца, чаму гэта ваш насуплены сябар атрымоўвае ўсяго адсоткаў 10-20.
Важыць новая праграма ад Omron вельмі мала – 50 кб, і таму можа зь лёгкасьцю ўмясьціцца нават на мабільным тэлефоне. Так што хутка можна будзе дадаць яшчэ адну функцыю для прыемнага марнаваньня часу:)
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)
Камэнтары
Если дорублю как скачать, посмотрю какая у меня улыбка
абсалютна бассэнсоўная рэч, хоць і мілая. здаецца, і так зразумела, хто як усьміхаецца. Абсалютнымі лідарамі стануць амэрыканцы і каманда Generation.by (http://generation.by/news1792.html)
прыкольна, што ўсьмешка Моны Лізы засталася загадкай таксама і для праграмкі :)))
О таааак! Нашыя усьмешк1 ня з чым не параунаць!
А я не разобрался как её скачать(
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.