Анансавана фотакамэра, якая рэагуе на ўсьмешку
«Усьміхніцеся – зараз вылеціць птушка!» – ужо ў нас час гэты выраз лічыцца састарэлым. Cусьветныя кампаніі па вытворчасьці фотаздымачоў б’юцца ў канкурэнцыі і ствараюць сапраўдныя вынаходніцтвы. Новы фотаздымач гарантуе вам фотаздымкі з усьмешкай на твары.
Sony анансавала новую мадэль з затворам, які аўтаматычна рэагуе на ўсьмешку. Гэтая сыстэма можа даведацца, усьміхаецца чалавек ці не, шляхам аналізу рухаў вачэй і вуснаў. Потым інфармацыя параўноўваюцца з агромністай базай дадзеных аб усьмешках, якая захоўваецца ў памяці фотаздымача.
У выніку, фотаздымак робіцца толькі тады, калі сыстэма вызначае ўсьмешку на твары чалавека, які заходзіцца перад аб’ектывам. Карыстальнікі могуць вызначыць розныя ступені ўсьмешак – ад лёгкай да гістэрычнага сьмеху.
Наколькі папулярнаю будзе мадэль? І ці ня бузе канкурэнцыі для фатографаў-прафэсіяналаў? Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, пачуўшы гэтую навіну, спачатку сьмяяўся, а потым супакоіў:
«Фотаздымак нараджаецца ў галаве фатографа, а ніяк не ў камэры. І ўсьмешка чалавека на фотаздымку – гэта ўменьне фатографа ўбачыць яе ў чалавеку і зьняць у патрэбны момант. Таму тут хутчэй падмена паняткаў атрымліваецца.
Але мне было б цікава паглядзець на здымкі, які атрымаюцца ў выніку «працы» такой камэры :)»
Дарэчы, кампанія Olympus ужо пусьціла на рынак лічбавы фотаздымач з праграмаю распазнаваньня ўсьмешак. Так што канкурэнцыя толькі ўзмацняецца.
Фота Алекса Мацюшкова
Камэнтары
Классная фотка...
А яшчэ я пра відэа-камэры падумала. Вось прыдумалі б камэру, якая сама будзе здымаць цікавыя сюжэты :)))
Для аматараў футболу - каб пралічвала сілу ўдара нагі, вугал палёту мячыка і рух брамніка. Калі гол немінуемы - адразу здымае %))
ага, і што тады стане з БТ??? колькі таленавіцейшых апэратараў застанецца бязь працы...
Затое для міліцыі сама то - відэа-камэра будзе здымаць аўтаматычна ўсё бел-чырвона-белае і групы людзей :)
Гы! Якія вы тут клёвыя!:)...
Гэтая фотка зробленая ўлетку мінулага году :)
На рэкляму зубной пасты вас трэба:) (покуль не забаранілі здымаць людзей на рэкляме тавараў для зубоў:)=
А Generation.by такая камэра не патрэбна - і так усе ўсьміхаюцца... не інакш - прошукі амэрыканскіх шпіёнаў
Эх, проста пабачыш вось вас такіх і адразу настрой добры на цэлы дзець:)...
А гэта думка! Можна навіны не пісаць, а проста нас прыгожых зьмяшчаць :)))
heta ne paslja czarhovaj sproby Adboryszcza na stadyjone??? =))))
ага, гэта мы так мужаемся на новыя спробы :)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.