У ЗША школьнікам будуць плаціць за інфу пра аднаклясьнікаў

Знайшоў у аднаклясьніка траўку? Атрымай 25 баксаў. Пісталет - трымай сотню. Кіраўніцтва адной з амэрыканскіх школаў павышае бясьпеку з дапамогай грошаў.

­

За інфармацыю пра незаконныя дзеяньні сваіх таварышаў вучні адной са школаў штату Джорджыя (ЗША) будуць атрымоўваць прэміі.

Так, за інфармацыю пра наркотыкі можна атрымаць 25-50 даляраў, а пра наяўнасьць у аднаклясьніка зброі – ажно 100 даляраў. Неблагі дадатак да кішэнных грошаў!

Але калі вучань сам удзельнічаў у справах незаконных, то грошыкаў яму ня ўбачыць.

Такім чынам кіраўніцтва школы спадзяецца павысіць бясьпеку і адказнасьць вучняў. Пры тым самі школьнікі выказаліся, што і проста так распавялі б школьнаму кіраўніцтву пра злачынствы дзеля ўласнай бясьпекі.

Ідэя даваць грошы за даносы ўзьнікла з досьведу іншай амэрыканскай школы, дзе вучні за ганарар здалі аднаклясьніка, які прынёс у школу пісталет.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0789 seconds.