На цыгарэтных пакунках у Вялікабрытаніі зьявяцца малюнкі пашкоджаных ворганаў

Уявіце лёгкія, пашкоджаныя ракам, або зубы палільшчыка. Відовішча не з прыемных. Але такім чынам у Вялікабрытаніі спадзяюцца скар­аціць колькасьць палільшчыкаў на 10 тысяч чалавек.

З кастрычніку 2009 на ўсёй тытунёвай прадукцыі ў Вялікабрытаніі мусяць быць папярэджваючыя малюнкі.

Яны былі абраныя не выпадкова: грамадзяне самі вылучылі 15 выяваў з 40 прапанаваных, сярод якіх ёсьць здымак лёгкіх, пашкоджаных ракам.

«Мы ўпэўненыя, што гэта дапаможа вялікай колькасьці тых, каму не хапае моцнага штуршка ў жаданьні кінуць паліць,» - мяркуюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Таксама ў Вялікабрытаніі падвышаны ўзрост, зь якога можна набываць тытунёвыя вырабы – зараз гэта 18 год, як і для алькаголю.

Вялікабрытанія – першая краіна Эўразьвязу, якая апублікавала жудасныя малюнкі на ўсёй тытунёвай прадукцыі.

Згодна новаму закону, з 30 верасьня наступнага году будзе забаронена прадаваць тытунёвыя вырабы, дзе на пакунках толькі слававае папярэджаньне.

Але Вялікабрытанія ня першая ў сьвеце: пакункі цыгарэтаў у Канадзе і Бразыліі ўжо аздобленыя графічнымі папярэджаньнямі.

«Міжнародныя дасьледваньні сьведчаць, што чым мацней захады супраць паленьня, тым лепш,» - упэўненыя ў Асацыяцыі супраць паленьня.

Але прэс-сакратар тытунёвага лобі Forest лічыць, што гэта – «ахвярызацыя» палільшчыкаў:

«З такім жа посьпехам можна было б зьмясьціць адпаведеыя малюнкі і на алькагольныя напоі, але паколькі выпіваць любіць надта шмат людзей, улады баяцца пакрыўдзіць масы.»

Адныя экспэрты ўпэўненыя, што новыя папярэджаньні адаб’юць ахвоту паліць у 5-10 тысяч чалавек, што выратуе каля 2500 жыцьцяў.

Іншыя лічаць, што выгляд зубоў палільшчыка альбо здымак з моргу, аздоблены натхняючым на чарговую цыгарэтку надпісам «палільшчыкі паміраюць маладымі» можа ўразіць асобных людзей, але большасьць проста закрые на гэта вочы. Найбольш эфэктыўным, як бы там ні было, зьяўляецца павышэньне кошту тытунёвай прадукцыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.