19 тысячам студэнтам-першакурсьнікам не хапае месцаў у інтэрнатах

Каля 19 тысяч іншагародніх студэнтаў, якія прыедуць у сталіцу вучыцца, застануцца безь месца ў інтэрнаце. У Менску толькі 68 адсоткаў студэнтаў, з тых, каму трэба, забясьпечаны жыльлём.

У першую чаргу ў інтэрнат засяляюць ільготнікаў, потым фармуецца агульная чарга. Месца гарантавана сіротам і студэнтам, якія засталіся без нагляду бацькоў, інвалідам, тым, у каго бацькі інваліды 1 і 2 групаў, студэнтам з чарнобыльскіх раёнаў.

Далей па сьпісе – студэнцкі актыў, за імі з клункамі стаяць выдатнікі вучобы, якія праявілі сябе ў навукова-дасьледчай працы, грамадзкім, культурніцкім і спартыўным жыцьці ВНУ.

А што рабіць застаўшымся 19 тысячам, якія нічым ня вылучыліся, а жыць дзесьці ім трэба? Здымаць кватэру. А гэта задавальненьне ня з танных. Напрыклад, студэнтка-платніца мусіць адкладваць ля ста даляраў на вучобу, прыблізна столькі ж – на жыльлё, плюс выдаткі на праезд да бацькоў (а тут яшчэ і ільготы скасуюць), праезд па горадзе, шампуні-крэмы, кушаць трэба, падручнікі-раздрукоўкі… Адным словам, бедныя 19 тысяч іншагародніх студэнтаў!

Ёсьць і такія, якія штодня вяртаюцца дахаты. Напрыклад, у Жодзіна альбо Маладзечна, а то і ў Баранавічы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1294 seconds.