А.Лукашэнка: «Анархію ў Інтэрнэце час спыняць»

Сёньня пад час наведваньня газэты «Советская Белоруссия» А.Лукашэнка назваў Інтэрнэт «вялікім тэхнічным дасягненьнем чалавецтва» і выказваўся пра статус СМІ ў Сеціве.

­

«Мінінфарм ніяк да Інтэрнэта падступіцца ня можа, усё ходзіць кругом і навакол. Трэба прымаць закон і прапісаць у ім статус электронных СМІ. Мы тут першапраходцамі ня будзем. Практычна ў кожнай цывілізаванай дзяржаве такі закон ёсьць. Анархію ў Інтэрнэце трэба спыняць. Ёсць міжнародныя правілы, якія распаўсюджваюцца на Інтэрнэт, ёсьць забарона на дзіцячую парнаграфію, на зьнявагі, хлусьню, паклёп. Гэта абсалютна цывілізаваныя нормы, яны прынятыя ў многіх краінах. І нам іх таксама неабходна ўзяць на ўзбраеньне. Ня трэба дапускаць, каб гэта вялікае тэхнічнае дасягненьне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную памыйніцу», - заявіў Лукашэнка.

Паводле яго зьвестак ў Беларусі з 2003 па 2006 год колькасьць карыстальнікаў Інтэрнэта павялічылася ў два разы: з 1,3 млн. да 2,6 млн.

«Рост падпіскі на друкаваныя СМІ не перасягае адсотка, а сярэднядзённая наведвальнасьць Інтэрнэт-сайтаў расьце больш як на 20% за паўгоддзе. Разам з тым беларуская дзяржава ў Інтэрнэце прысутнічае нязначна. Сярод дзяржаўных сайтаў няма ні аднаго з аўдыторыяй больш за 5 тыс. карыстальнікаў», - хвалюецца Лукашэнка.

Прэзыдэнт выказаўся за стварэнне магутнага Інтэрнэт-партала на інфармацыйным полі Беларусі, наведвальнасьць якога магла б дасягнуць сотні тысяч карыстальнікаў. У бліжэйшы час гэта ідэя будзе прапрацавана.

15:00, 02/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.072 seconds.