Выпускнікоў вайсковых катэдраў накіроўваюць на службу

Падчас прызыўной кампаніі 2007 у Беларусі ўпершыню будуць прызваныя жаўнеры, тэрмін службы якіх складзе 6 месяцаў.

Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску начальнік галоўнай арганізацыйна-мабілізацыйнай управы Міністэрства абароны Беларусі намесьнік начальніка Генэральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генэрал-маёр Ігар Глод.

«Падчас бягучай прызыўной кампаніі ўпершыню заклікаюцца на тэрміновую службу выпускнікі вайскоўцаў катэдраў і вайсковых факультэтаў цывільных ВНУ, якія скончылі навучаньне па праграмах малодшых вайсковых адмыслоўцаў», – сказаў І.Глод.

Паводле яго словаў такіх прызыўнікоў сёлета – каля 200 чалавек.

//Паводле Інтэрфакс

15:50, 16/07/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.