ZET і IQ48 будуць выступаць сёньня ў клюбе «Катакомбы»

Раней анансаваны на 14 траўня  выступ гуртоў ZET і IQ48 у клюбе «Арэна» адбудзецца сёньня, але ў клюбе «Катакомбы». Пачатак перанесены на 19.00.

З-за ўнутраных праблемаў клюба «Арэна», канцэрт ня можа адбыцца ў гэтым памяшканьні. Арганізатары тэрмінова дамовіліся з запасным варыянтам.

Склад гуртоў і праграма выступу ня зьменяецца, кошт квіткоў таксама застаецца тым самым. Сёньня, ў дзень канцэрту, іх можна набыць за 15.000 бел. рублёў.

Клюб “Катакомбы”, знаходзіцца па адрасе вул.Рабкораўская, 2 (у раёне д/с Дружная).

Даведкі і замова квіткоў праз тэлефон арганізатараў 674-97-61.

Уні Вера 16:24, 14/05/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.