Туркмэнбашы адмяняе вышэйшую адукацыю

З сёлетнега году ў Туркмэніі амаль немагчыма атрымаць вышэйшую адукацыю. Прынамсі гэта задавальненьне даступнае толькі абраным. У адпаведнасьці зь ліпеньскім загадам прэзыдэнта Сапармурата Ніязава выпускнікі школ павінны спачатку ня менш за два гады адпрацаваць па абранай імі спэцыяльнасьці, а пасьля паспрабаваць атрымаць адпаведную адукацыю.

Дакумэнты прымаюцца толькі ў тых абітурыяентаў, якія пададуць у прыёмныя камісіі ВНУ працоўную кніжку і характарыстыку зь месца працы. Пры гэтым навучаньне ў ВНУ – толькі на туркмэнскай мове. Абавязковай на ўступных экзаменах дысцыплінай застаецца «сьвяшчэнная кніга» - «Рухнама» Сапармурата Ніязава, якая стала афіцыйным «маральным кодэксам усіх туркмэнаў».

@ptymist 00:00, 05/08/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0668 seconds.