Плэер дапамае студэнтам-мэдыкам правільна вызначаць дыягназ

Слухаць у плэеры замест лаціна ці рэгі гукі сэрцабіцьця могуць толькі студэнты-мэдыкі. А калі яшчэ праслухоўваньне шматразовае, то як паказвае экспэрымэнт у адным з амэрыканскіх унівэрсытэтаў, гэта зьяўляецца эфэктыўным спосабам для павышэньня досьведу студэнтаў правільна вызначаць дыягназ.

«Мэтад трэнінгу заснаваны на здольнасьці запамінаць анамальныя гукі сэрца», - кажа кардыёляг Майкл Барэт, доктар мэдэцыны.

Ва Ўнівэрсытэце Тэмпла ў Пэнсыльваніі ў час паўтарыгадзіннага занятку 80 студэнтаў-мэдыкаў у сярэднім 500 разоў праслухоўвалі на лічбавым плэеры запіс кожнага з шасьці самых распаўсюджаных гукаў анамальнага сэрцабіцьця. 

Адначасовы занятак дазволіў у 2 разы павялічыць дакладнасьць вызначэньня хваробаў пры дапамозе стэтаскопа – з 40 да 80%. 

А аўтар занятку адзначыў, што больш дакладнае вызначэньне хваробаў дазваляе пазьбегнуць тэстаў з дапамогай электроннай апаратуры. 

Паслухаць анамальныя гукі сэрцабіцьця могуць ня толькі студэнты-мэдыкі. Папрактыкавацца можа любы на старонцы Medpage Today.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0907 seconds.