Ноў-хаў: Buzzword - флэшавы рэдактар

Маладая кампанія Virtual Ubiquity у бліжэйшы час плянуе пачаць тэставаньне новага анлайнавага тэкставага рэдактара пад назвай Buzzword.

Так выглядае новы тэкставы рэдактар

Вэб-аплікацыі, якія дазваляюць працаваць з тэкставымі дакумэнтамі і электроннымі табліцамі, існуюць даволі даўно. Найбольш вядомы анлайнавы офісны пакет ад Google, акрамя таго, аналягічны сэрвіс прапаноўвае кампанія ThinkFree.

Як правіла, сеціўныя службы для працы з дакумэнтамі, выкананыя на аснове тэхналёгіі AJAX. Сайты, пабудаваныя на AJAX, дазваляюць выконваць шматлікія дзеяньні без перазагрузкі старонкі. У выніку з вэб-аплікацыямі можна працаваць амаль гэтак жа, як і са звычайнымі праграмамі.

Аднак Virtual Ubiquity пры распрацоўцы Buzzword выкарыстоўвае інструмэнтарый Adobe Flex 2.0. Працаваць анлайнавы тэкставы рэдактар будзе праз Adobe Flash Player. Абмежаванае бэта-тэставаньне Buzzword павінна пачацца ўвесну, у той час як адкрытае тэставаньне сэрвісу заплянавана на восень.

Асноўнымі карыстальнікамі Buzzword, як лічаць распрацоўнікі, стануць студэнты, школьнікі, а таксама супрацоўнікі невялікіх фірм. Доступ да службы будзе падавацца бясплатна, атрымліваць прыбытак кампанія Virtual Ubiquity разьлічвае за лік разьмяшчэння рэклямы й інтэграцыі дапаўняльных пошукавых інструмэнтаў.

//Паводле "Компьюлента"

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0646 seconds.