Indiga сьвяткуе дзень народзінаў Русі

17 сакавіка ў клюбе “Арэна” з нагоды дня народзінаў Русі пройдзе Blue Бурбалкі Party.

Blue Бурбалкі Party

Абавязкова трэба быць на гэтай вечарыне, калі вы прыхільнік

  • інтэлектуальнага року
  • прыгожых людзей
  • добрага гуку
  • сініх бурбалак
  • руху антыглябалістаў
  • вечарын з нагоды дня народзінаў
  • проста добрай беларускай музыкі

17 сакавіка запрашаем вас адсьвяткаваць разам з гуртамі Крок і Indiga Дзень Народзінаў Русі!

Натуральна, што адразу паўстае пытаньне, маўляў, а што б такое прынесьці ў якасьці падарунка прыгожай маладой жанчыне? - Адказ цалкам прадказальны: нясіце з сабою сінія балёнікі! (як варыянт: сушы, памаранчавыя герберы, плюшавых заенек). Руся ўжо некалькі год запар уваходзіць у міжнародную асацыяцыю прыхільнікаў сініх бурбалак, таму сінія балёнікі, па-першае, шчыра ўзрадуюць імяніньніцу, а па-другое, дапамогуць стварыць сьвяточны настрой у залі і дазволяць асабіста вам адчуць сваю непаўторнасьць пад час руху ад уласнай кватэры да клюбу “Арэна” (вул. Талбухіна, 4). Толькі ўявіце сабе: шэры горад... машыны... а тут вы з сінімі балёнікамі

Пазытыў і мэга-неардынарнасьць!

Падагульнім:

17 сакавіка. Клюб “Арэна” (вул. Талбухіна,4)18.00.

Indiga сьвяткуе Дзень Народзінаў Русі!

Запрашаем усіх на blue бурбалкі party! (не забудзеся на сінія балёнікі.  Ніхто ня створыць сьвята лепш за вас саміх!)

+ самы малады і сэксапільны беларускі рок выканаўца – Рома і гурт Крок.
+ абсалютна новыя песьні ад гурта Indiga
+ візуальны адказ на самае складанае пытаньне для музыкаў “Хто ты людзі, якія вас слухаюць?”… - Імправізаваная фотавыстава партрэтаў прыхільнікаў музыкі колеру індыга.

Пытаньні па тэлефоне: +375 296 490 888

10:43, 13/03/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0701 seconds.