Экзамэнацыйныя паперы выкінулі замест сьмецьця

Бэльгійскі выкладчык займеў праблемы пасьля таго, як выпадкова разам са сьмецьцем былі выкінутыя 700 экзамэнацыйных папераў студэнтаў.

Студэнты Лесіўскай Вышэйшай школы ў Антвэрпэне, якія зараз мусяць пераздаваць іспыт па псыхалёгіі, моцна абураныя на свайго выкладчыка Хуго Шуппэ.

«Я ўсім сэрцам спачуваю», – сказаў дзядзька мяцовай газэце , – «але іншага выйсьця як здаваць іспыт другі раз няма.»

Містэр Шуппэ ўзяў паперы дадому для праверкі, а пасьля прынёс іх назад у офіс, каб унесьці вынікі ў кампутар. Пакінуў паперы на стале, каля сьметніцы для газэтаў, дзе прыбіральшчыца пераблытала іх са сьмецьцем і выкінула. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0747 seconds.