Стваральнік макаронаў хуткага прыгатаваньня пражыў амаль 100 год

У Японіі памёр чалавек, які прыдумаў макароны хуткага прыгатаваньня. Стваральнік макаронаў, што ў Беларусі вядомыя пад маркай “Ролтан” альбо бомж-пакет, памёр не ад праблемаў з страўнікам, а ад сардэчнага прыступу.  

Момофуку Андо

Момофуку Андо быў заснавальнікам кампаніі, якая упершыню выпусьціла макароны, якія можна ўжываць у ежу, проста заліўшы кіпнем.

Прадукт ад самага пачатку карыстаўся вялікім посьпехам.

Андо распавядаў, што ідэя стварыць такія макароны прыйшла яму ў галаву пры назіраньні за доўгай чаргой за супам у цяжкі пасьляваенны час, калі ў Японіі прадукты выдавалі па картках.

Ежа для масаў

Момофуку Андо нарадзіўся на Тайвані ў 1910 году. У 1933 году ён пераехаў у Японію. У пасьляваенныя гады заснаваў кампанію Nissin Food Products, якая спэцыялізавалася на масавай вытворчасьці танных харчовых прадуктаў.

Макароны, якія зрабілі яго знакамітым, зьявіліся на прылаўках у 1971 годзе.

Іх прыемны смак і хуткасьць прыгатаваньня - дастаткова заліць гарачую ваду ў гатовы палістырэнавы кантэйнэр - зрабіла макароны папулярнымі ня толькі ў Японіі, але і па ўсім сьвеце.

Уласна макароны хуткага прыгатаваньня былі створаныя ім у 1958 году. Але вырашальным момантам стаў выпуск прадукта ў 1971 году ў зручным палістырэнавым кубачку, што зрабіла такія макароны любімай ежай мільёнаў.

Кожны год кампанія прадае 85,7 мільёнаў порцый макаронаў, паведамляе агенцтва Франс-прэс. Яна нават стварыла адмысловую "касьмічную" вэрсію для японскіх астранаўтаў, якія адправіліся на арбіту ў шатле "Дыскавэры" у 2005 годзе.

У 1999 годзе Момофуку Андо адчыніў у Асацы музэй макаронаў хуткага прыгатаваньня.

//Паводле BBC 
 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0753 seconds.