Ці ўсьміхаесься ты ў дадзены момант?

Калі так, то што думаюць пра цябе людзі навокал, ці ты пра тых, хто ўсьміхаецца: “Ён дакладна вар’ят”, “Ён пэўна толькі-толькі закахаўся?”, “Чаму жа ён ўсьміхаецца так часта?

Аднойчы ад мудрага чалавека Петэра Гунчыка (спэц у галіне камунікацыяў, доктар мэдыцынскіх навук) пачула такую рэч:

Нашмат эканомней ўсьміхацца: пры ўсьмешцы працуюць 2 цягліцы, а калі злуесься - ажно 52”. 

З таго часу я спрабую пры рэдкай неабходнасьці, калі загараецца “чырвоная лямпачка SOS” асабліва старанна прытрымлівацца гэтага правіла.

А вось нядаўна трапіў на вочы ўрывак з кнігі "Kathi 2" нямецкай аўтаркі Lena Lieblich. 

Мужчына, які звычайна, сам таго не ўсьвядамляючы, меў пануры позірк, аднойчы праходзіў каля вялікай люстры і сам сябе спужаўся. Ён падумаў, што калі ўсе людзі бачаць яго такім, то гэта жахліва, і, наагул, ён не такі, як выглядае”.

У той момант ён вырашыў для сябе, што будзе больш усьміхацца, а гэта давалася яму, натуральна, складана. Ён заўсёды забываўся, таму наляпіў на ўсе бачныя месцы цыдулкі з надпісам “Проста ўсьміхніся”.

Першы ўрок, які ён мусіў засвоіць пасьля таго, як навучыўся ўсьміхацца: “Мая ўсьмешка будзе зьбіваць з панталыку людзей”. Калі ён ўсьміхаўся маладой жанчыне, якая чакала ў суседняй машыне зялёнага сьвятла, яна адводзіла свой позірк, думаючы, што зь ёй пачынаюць фліртаваць.

Позірк разам з кантактам вачэй зьдзіўляе большасьць людзей, таму што з ўсьмешкай вочы выпраменьваюць шмат энэргіі. Ён прыйшоў да высновы, што так шмат энэргіі могуць даваць толькі людзі, якія адзін да аднаго маюць давер і вельмі блізкія стасункі. Таму ён паспрабаваў больш не ствараць навязьлівыя кантакты вачэй.

Яго другі досьвед быў нашмат пазытыўней. Калі ён сядзеў у якой-небудзь кавярні і ўсьміхаўся пра сябе, не шукаючы позіркаў, то адчуваў, што позіркі наведвальнікаў самі траплялі на яго. І яму ўдавалася нават адгадваць іх думкі: “Ён дакладна вар’ ят”, “Ён пэўна толькі - толькі закахаўся?”, а можа “Чаму жа ён усьміхаецца так часта?”. Апошняе пытаньне давала глебу для роздуму шмат каму. 

Часта бывала так, што нічога і не адбывалася, а бывала і так, што зь ім пачыналі размову. І з тым чалавекам ён мог абмяняцца позіркам і ўсьмешкай, і яго заўсёды разумелі.

Прыняўшы рашэньне “Проста ўсьміхніся” ён быў самым шчасьлівым чалавекам. І яшчэ штосьці: ён ня мог больш хаваць і прыгнятаць сваю ўсьмешку.

Дык ці ўсьміхаесься ты ў дадзены момант? :)

20:40, 05/01/07
Ганна Краснова
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3695 seconds.