Стыпэндыя для Master-праграмы ў Вугоршчыне

Выпускнікі беларускіх і ўкраінскіх ВНУ, якія б хацелі працягнуць сваё навучаньне на нямецкай мове па Master-праграме ва ўнівэрсытэце Andrássy (Будапэшт), маюць яшчэ магчымасьць да 31 студзеня 2007 года паўдзельнічаць ў конкурсе на атрыманьне стыпэндыі пры Visegrad Fund.

Andrássy Universität Budapest – гэта адзіны вугорскі ўнівэрсытэт з інтэрнацыянальнай накіраванасьцю (Ausrichtung) з асноўнай мовай выкладаньня - нямецкай. Пасьлядыплёмная адукацыя ва ўнівэрсытэце накіраваная на студэнтаў, якія цікавяцца Цэнтральнай і Усходняй Эўропай і адкрытыя да міждысцыплінарнага і міжкультурнага навучаньня і дасьледваньняў.

Для выпускнікоў ВНУ у межах двухгадовага навучаньня ва ўнівэрсытэце даецца магчымасьць паглыбляць свае веды у галінах палітыкі, дыпляматыі, эканомікі, права па наступных праграмах:

  • Internationale Angelegenheiten
  • Internationale Beziehungen / Ökonomik
  • Mitteleuropäische Studien

Больш падрабязна пра праграму можна прачытаць на сайце ўнівэрсытэта www.andrassyuni.hu, а апісаньне стыпэндыі ёсьць на старонцы www.visegradfund.org/scholarships.html 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0808 seconds.