Сёньня - міжнародны дзень студэнта

Сёньня сьвята! Вядома ж – Дзень студэнта. А што мы ведаем пра яго гісторыю?

17 лістапада адзначаецца як дзень студэнта, бо ў гэты дзень у 1939 годзе чэхаславацкія студэнты сталі ахвярамі нацыстаў.

17 лістапада 1939 года нацысты штурмавалі студэнцкія інтэрнаты Праскага ўнівэрсытэта. Больш за 1200 студэнтаў былі адпраўленыя ў канцэнтрацыйныя лягеры, 9 студэнцкіх прадстаўнікоў былі публічна пакараныя сьмерцю, унівэрсытэт быў зачынены, а будынак выкарыстоўваўся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Студэнты з усёй Эўропы сабраліся ў Лёндане і там Міжнародная студэнцкая рада сумесна з саюзьнікамі прызначылі 17 лістапада “Міжнародным студэнцкім днём”.  

З таго часу з гэтай датай зьвязваюцца важныя падзеі ў жыцьці студэнтаў з усяго сьвету.

17 лістапада 1973 танкі і ўзброеныя сілы грэцкага ваеннага ўраду атакавалі грэцкіх студэнтаў, якія акружылі сябе барыкадамі на 4 сутак у Тэхнічным унівэрсытэце ў Афінах. Ніхто ня ведае дакладнай колькасьці студэнтаў, забітых пад час той атакі альбо падчас наступных зьдзекаў. Але ж гэтае паўстаньне насамрэч стала пачаткам падзеньня дыктатарскага рэжыму ў ліпені 1973 году. З-за гэтай падзеі 17 лістапада быў прыняты афіцыйным днём грэцкіх студэнтаў.

17 лістапада 1989, 50 гадоў пасьля таго, як чэхаславацкія студэнты былі разагнаныя нацыстамі, яны ізноў паўсталі, аднак ужо супраць іншага недэмакратычнага ўраду, які хацеў разагнаць студэнцкую сходку, калі яны выказвалі сваю думку і супрацьстаялі камуністычнаму рэжыму. Гэта адзначыла пачатак “аксамітнай рэвалюцыі” і ўрэшце рэжым паў. Адначасова ў Чэскай і Славацкай рэспубліках гэты дзень сьвяткуецца як Дзень змаганьня за волю і дэмакратыю..

Усе гэтыя падзеі ўсё яшчэ працягваюць натхняць студэнтаў па ўсім сьвеце ў іх пошуках сапраўды дэмакратычнай адукацыі і дэмакратычнага грамадзтва. Міжнародны дзень студэнта стаў сымбалем змаганьня студэнтаў сьвету. 

Сымбаль змаганьня як ня дзіўна адначасова зьяўляецца і добрым сьвятам. Ня гледзячы на ахвяры мінулых гадоў студэнты замацавалі ўрэшце і працягваюць сьцьвярджаць сваю значную ролю ў грамадзтве. Пэўна гэта і сьвяткуюць.

09:53, 17/11/06
vojur
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3726 seconds.