Дзень студэнта – на што жыць заўтра? Студэнцкія пратэсты ў Нарвэгіі і Бэльгіі

У той час, як беларуская моладзь актыўна рыхтуецца да Дня Студэнта, жыве аднымі клопатамі – дзе, зь кім і як спраўляць, Нарвэская Асацыяцыя Студэнтаў (StL) ладзіць 15 лістапада пратэст з патрабаваньнем пашырыць студэнцкія дасьледаваньні і павысіць іх фінансаваньне.

Сымбаль акцыі пратэсту нарвэскіх студэнтаў

Мы робім націск на тое, што ВНУ павінны ўцягваць студэнтаў у сваю навуковую дзейнасьць у значна большай ступені, чым тое робіцца сёньня” – кажа Кіраўніца StL Катрын Эліда Эалан

У сераду, 15 лістапада, сябры StL з усёй Нарвэгіі агучаць сваё патрабаваньне. Больш за тое, у той жа дзень будзе выказана моцная занепакоенасьць тым, што ў дзяржаўны бюджэт на наступны год ня ўключана фінансаваньне студэнцкіх навуковых дасьледаваньняў. 

Выдаткі на новыя навуковыя дасьледаваньні зьведзеныя да нуля. Гэта цалкам непрымальна. Нашы навукоўцы сталеюць і нам вельмі патрэбна таленавітая і пэрспэктыўная моладзь!” – зазначае спадарыня Эаланд.

Але ж ня толькі ў Нарвэгіі студэнцкія праблемы замінаюць бесклапотнаму сьвяткаваньню.

Студэнты – сябры FEF -- ўжо вырашылі, як адзначыць 17 лістапада: перад будынкам парлямэнту франкамоўнай супольнасьці ў Брусэлі. Ізноў справа ў фінансаваньні вышэйшай адукацыі. Уся інфармацыя будзе разьмешчана на стэндзе FEF. Студэнтаў папрасілі захапіць з сабой музычныя інструмэнты ці любы іншы носьбіт шуму, каб выказаць сваю незадаволенасьць недастатковым фінансаваньнем вышэйшай адукацыі. Пратэсты будуць таксама выстаўлены супраць павышэньня платы ва неўнівэрсытэцкіх установах і прыватызацыі студэнцкіх інтэрнатаў. 

І нават пасьля акцыі студэнты не пацягнуцца па барам і на кватэры, каб ціха-мірна выпіць свой куфлік піва, а зьбяруцца ў офісе FEF для абмеркаваньня сытуацыі і стратэгіі супрацьстаяньня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 1.0556 seconds.