50 год таму ў Вугоршчыне студэнты распачалі антысавецкую рэвалюцыю

23 кастрычніка 1956 года студэнты Вугоршчыны выйшлі на вуліцы Будапэшта  з патрабаваньнем палітычнай свабоды і шматпартыйнасьці. Да акцыі далучыліся 200 тысячаў чалавек. Ужо ўвечары паўстанцамі быў захоплены радыёцэнтар і шэраг прамысловых аб’ектаў. Але на наступны дзень ў горад увайшлі савецкія танкі. Вулічныя баі працягваліся да пачатку лістападу.

Але на наступны дзень ў горад увайшлі савецкія танкі

З уваходам савецкіх войскаў вугорцы ўбачылі непрыхаваную агрэсію акупантаў. Гэты пасьпешны крок СССР толькі ўзмацніў народную падтрымку паўстанцаў Вугоршчыны.

У выніку паўстаньня на кароткі тэрмін у Вугоршчыны зьявіўся новы прэм’ер-міністар Imre Nagy, які абвясьціў аб выхадзе з пакту Варшаўскай дамовы і аб пачатку ўвядзеньня шматпартыйнай сыстэмы.

Першага лістапада Imre Nagy зьвярнуўся праз ААН да моцных краінаў сьвету, такіх як ЗША і Вялікабрытанія, за дапамогай у рэалізацыі статуса нэўтралітэту для Вугоршчыны.

Але паўстаньне было задушанае савецкімі танкамі. Imre Nagy здолеў на пэўны час схавацца ў амбасадзе Югаславіі. Пазьней ён быў цішком выдадзены і забіты.

У выніку дзеяньняў савецкіх войскаў на вуліцах Будапэшта былі забітыя амаль 10000 чалавек. 200 000 вымушаныя былі уцякаць у Аўстрыю.

Сёньня дзень пачатку рэвалюцыі 1956 года адзначаецца ў Вугоршчыне як нацыянальнае сьвята. А Imre Nagy зьяўляецца нацыянальным героем

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0676 seconds.