У Менску пройдзе канфэрэнцыя па правох студэнтаў

На канфэрэнцыі 13 чэрвеня «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяродзьдзі, сучаснае студэнцтва» будуць прэзэнтаваныя вынікі праведзенай працы ў дадзенай галіне, пройдзе абмеркаваньне цяперашняй сытуацыі з рэалізацыяй правоў і пэрспэктывамі разьвіцьця. Арганізатары запрашаюць студэнтаў да ўдзелу.

→…
07.06.2010

Трэнінгі па правох студэнтаў у Менску

Усім студэнтам, у якіх ёсьць ня толькі тусоўкі, сэсіі і студэнцкі білет, але й імкненьне да справядлівасьці, прысьвячаецца. Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца, Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасьць і ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць, МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у трэнінгах па падвышэньні прававой культуры ў сфэры правоў студэнтаў.

→…
03.02.2010

Фэст моладзевых арганізацыяў: знаёмствы і прызнаньні

 

29 траўня ў Менску прайшоў фэстываль моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў — упершыню за больш чым пяць год такі прадстаўнічы моладзевы сход. На фэст з усёй Беларусі прыехала болей 50 прадстаўнікоў каля 30 незалежных арганізацыяў і праектаў. Новая генэрацыя беларускіх моладзевых ініцыятываў у 30 здымках і тэкставым рэпартажы на Generation.bY.

→…
30.05.2009
Алесь Bezuher

29% менскіх студэнтаў у выпадку парушэньня іх правоў ня робяць нічога

29% менскіх студэнтаў у выпадку парушэньня іх правоў ня робяць нічога

У верасьні-кастрычніку 2008-га году моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» наладзіла апытаньне сярод 640 менскіх студэнтаў. Днямі яго вынікі зьявіліся ў Сеціве ў выглядзе pdf-брашуры «Правы студэнтаў».

→…
23.03.2009
tarka

Гарадзенскага студэнта пераразьмеркавалі падалей ад грамадзкай дзейнасьці

Пяцікурсьнік Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту Алег Пронскі быў разьмеркаваны ў гаспадарку побач са Шчучынам, але сёньня студэнта, што аслухаўся наказаў з боку адміністрацыі ВНУ спыніць грамадзкую актыўнасьць, пераразьмеркавалі падалей — на ўсход Гарадзеншчыны — у Ашмянскі раён.

→…
11.02.2009
Уні Вера

Выключанага з-за непрыемнага паху ног галяндзкага студэнта аднавілі ва ўнівэрсытэце праз 10 год

Студэнт філязофіі Тэўніс Тэнбрук быў адлічаны ў 1999 годзе з ратэрдамскага Erasmus University, бо студэнты й выкладчыкі ўвесь час скардзіліся на жахлівы пах ад ягоных ног. Кажуць, смурод быў настолькі моцны, што ў адной аўдыторыі з гора-студэнтам ніхто проста ня вытрымліваў. Але ў выніку разьбіральніцтва судзьдзя заявіў, што ніхто ня меў права адлічаць студэнта і параіў іншым «заткнуць насы».

→…
03.02.2009
Косьця Прагулевіч

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0945 seconds.