Бясплатныя шэнгенскія веды

Пачуўшы назоў літаратурнага фэста «Шэнгенка», некаторыя маглі падумаць, што там раздаюць бясплатныя шэнгенскія візы. Аднак на фэсце раздавалі бясплатныя веды па сучаснай літаратуры некаторых краін Шэнгенскай зоны. Цікава, што назву для мерапрыемства прыдумаў пісьменнік Павел Касцюкевіч, перад якім праблемы атрымаць шэнгенскую візу не стаіць, бо ён мае ізраільскае грамадзянства.

→…
13.03.2013
Наста Darteco

Сярод аўтараў лепшых кніг 2012 — журналістка «СБ» і былы кандыдат у прэзідэнты

Сярод аўтараў лепшых кніг 2012 — журналістка «СБ» і былы кандыдат у прэзідэнты

У шорт-ліст адной з самых прэстыжных літаратурных прэмій Беларусі трапіў былы кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў з кнігай пра студэнцкія гады «Аўтамат з газіроўкай і без». Таксама ў спісе апынулася культурны аглядальнік дзяржаўнай газеты «СБ» Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», яна яшчэ і першая жанчына-празаік, якая патрапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. Сярод кніг, якія могуць атрымаць магчымасць быць выдадзенымі ў Польшчы, таксама кніга гомельскага гісторыка пра дэсантніка Скарыну, беларускую птушку Фенікс ды іншыя гістарычныя нарысы Беларусі. 

→…
11.02.2013
Наста Darteco

Абвешчаны прыём заявак на прэмію «Дэбют»-2012

Абвешчаны прыём заявак на прэмію «Дэбют»-2012

Прэмія будзе ўрачана аўтару ва ўзросце да 35 гадоў за найлепшую дэбютную кнігу, выдадзеную ў 2012 годзе у намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад». 

→…
09.01.2013

Несанкцыянаваны аншляг украінскага пісьменьніка ў Менску

Несанкцыянаваны аншляг украінскага пісьменьніка ў Менску

На два дні кнігарня ЛогвінаЎ зрабілася месцам распаўсюду сучаснага ўкраінскага (а, дакладней, жаданаўскага) постмадэрнізму. Украінскі журналіст і пісьменьнік Сяргей Жадан, кнігі якога абавязаныя мець усе школьныя бібліятэкі, зладзіў дзьве сустрэчы зь беларускімі чытачамі запар, на першай зь якіх быў сапраўдны аншляг, які месцамі нагадваў несанкцыянаванае мерапрыемства.

→…
31.05.2012
Наста Darteco

Марціновіч і Брыль — лепшыя літаратурныя дэбютанты 2011 году

Марціновіч і Брыль — лепшыя літаратурныя дэбютанты 2011 году

Увечары 14 сакавіка ў Галерэі «Ў» былі названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют». Сярод лепшых навічкоў белліту — журналіст расейскамоўнага выданьня Марціновіч, унук пісьменьніка Брыля і цэлы часопіс.

→…
15.03.2012
Андрэй Сьмятаньнікаў

У Менску зьявіўся «нулявы кніжны кілямэтр»

У Менску зьявіўся «нулявы кніжны кілямэтр»

24 траўня ў дзень славянскай пісьмовасьці, на ганку кнігарні «логвінаЎ» а 16.00 быў ўрачыста адчынены «Пачатак кніжных дарог Беларусі». «Нулявы кніжны кіламэтр» уяўляе сабой невялікае намаляванае кола. У кола ўпісаны сьляды, на якія — каб адчуць сваю даўдзельнасьць да кнігаробства і кнігалюбства, — можа стаць кожны ахвочы.

→…
24.05.2011
vojur

Беларуская літаратура не прадаецца

На фоне партрэтаў беларускіх селебрыці, якія занятыя працэсам галеньня, некалькі дзесяткаў беларускіх літаратараў у дзень сусьветнай паэзіі раздаюць каштоўныя літпрызы маладзейшым калегам. У першых шэрагах вялікай залі галерэі «Ў», дзе адбываецца цырымонія, суцэльны олдскул: ад, падаецца, толькі сышоўшага з падручнікаў клясыка Генадзя Бураўкіна да вечнага сябра барыкадаў Уладзіміра Арлова. Далей — бяз’іменныя для шырокай публікі ваяры розных рэдактарскіх франтоў, якія, мабыць, пасьпелі патрымаць у руках яшчэ рукапісы Караткевіча і Быкава. Вакол літаратурных пэнсіянэраў — цікаўная моладзь з тунэлямі ў вушах ды хіпсьцерскімі агулярамі. Шмат хто зь іх між унівэрскімі парамі папісвае ў нешматлікія беларускія літаратурныя часопісы.

→…
22.03.2011
Алесь Герасіменка

Як на гістфаку музыкай восень рухалі

Як на гістфаку музыкай восень рухалі

27 кастрычніка ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбыўся дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У імпрэзе ўзялі ўдзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, ZnaRock, а таксама Тацяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч. Атмасфэру студэнцкай вечарыны адчулі і мы і перадаем у фотарэпартажы.

→…
28.10.2010
vojur

«TEA+ART — незвыЧАЙныя сустрэчы»: Хадановіч — 9-га, Дудзінскі — 14-га

Гэтай восеньню TEA+ART прапануе цёплыя незвычайныя сустрэчы з надзвыЧАЙнымі людзьмі! 9 верасьня ў рамках праекту «TEA+ART — незвыЧАЙныя сустрэчы» адбудзецца цікавая сустрэча-размова з паэтам, крытыкам, бардам, перакладчыкам, арганізатарам літаратурных праектаў, старшынём Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэем Хадановічам. А 14 верасьня з акторам Дзянісам Дудзінскім.

→…
09.08.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1013 seconds.