На роварах у Нясьвіж: два дні туды, дзьве гадзіны назад

На роварах у Нясьвіж

Зь мінулага расповеду пра падарожжа ў Дудуткі прайшло ўжо шмат часу, але мы не сядзелі на месцы і шмат трэніраваліся то на лекцыю ў Лошыцкі парк, то на Камароўку па маладыя памідоры, то яшчэ куды — але ўсё гэта ніяк не падобна на сапраўдныя прыгоды. Ды і вельмі ужо карцела выпрабаваць нашыя новыя здабыткі — намёт, багажнік, адмысловы роварны заплечнік, спальнікі і дыванкі — усяго 5.5 кг. Падумаўшы зь якую гадзіну, мы вырашылі рушыць на Нясьвіж — цікавае месца, палац, парк, возера і усё такое іншае, да таго ж на ровары можна даехаць і не ўзапрэць. Гэтым разам дзедаўскі компас пакінулі дома, а ехалі па GPS-навігатары.

→…
10.08.2009
Panda

ПраДарожжа ў Нясьвіж: у палоне эўрапалацу

Самы шанаваны ў беларускіх фінансістаў аб’ект на землях краіны (выяву Нясьвіжу можа назіраць кожны шчасьлівы уладальнік стотысячарублёўкі) запатрабаваны турыстамі. Турыстычныя касякі ходзяць вакол замка, па парку ля замка, і, зь нядаўніх часоў, па самім замку. Але турыстам ня так лёгка пазнаць сучасны, ужо напаўадрэканструяваны перабудаваны эўрапалац.

Рэканструкцыя палацу на гэты момант яшчэ працягваецца. Але прыкладна чацьвёртая частка ўжо зробленая — пярэдні фасад будынку, уязная брама, дзе раней знаходзілася бібліятэка Радзівілаў. Насупраць яе карпусы, дзе ўласна і жылі Радзівілы. Зараз яны стаяць з пустымі ваконнымі праёмамі і, у некаторых месцах, без даху.

→…
27.02.2009
Алесь Bezuher

ПраДарожжа: пасьпець у Нясьвіж

 

Пакуль зь Нясьвіскага замка імкнуцца стварыць прыгожую глянцавую легенду пра неверагоднае мінулае князёў, невядомую большасьці наведвальнікаў краіны, трэба ехаць у Нясьвіж, каб пабачыць яшчэ не замураваны ў тратуарную плітку Радзівілаўскі дыямэнт.

Нясьвіж жыве ў дзьвюх паралельных рэальнасьцях: беларуска-турыстычный з, бывае, замежніцка-ангельскамоўнай прыправачкай, і рэальнасьцю паўсядзённай жытухі мясцовых. Мясцовыя прасочваюцца ў гэтую рэальнасьць у выглядзе прадпрымальных школьнікаў, якія за ўзнагароду згодныя дапамагчы ўбачыць самыя каштоўныя месцы Нясьвіжу. Калі ёсьць попыт, ёсьць і прапанова.

→…
20.02.2009
Алесь Bezuher

Community Studenty.by у Нясьвіжы

Людзі, якія пабывалі ў гэтай вандроўцы, а значыць сталі носьбітамі пэўных нясьвіскіх таямніцаў: Tarka, @ptymist, Baj, Jurkas, Svaboda, Ada, Jadzia, Bazyk, Яўген_менскі , а таксама мясцовыя Паша, Міхал Асмыковіч з Воляю і іншыя.

→…
24.09.2005
tarka

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0971 seconds.