БДУ ахапілі перайменаваньні

БДУ ахапілі перайменаваньні

Насуперак чаканьням, вучоная рада Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту адмовілася ад перайменаваньня самага скандальнага і маладога факультэту ВНУ — Гуманітарнага. Затое новыя назвы атрымалі 14 катэдраў унівэрсытэту.

→…
13.10.2010
Алесь Bezuher

Казулін параўнаў беларускую адукацыю з казармай

Казулін параўнаў беларускую адукацыю з казармай

Былы рэктар БДУ і кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін лічыць, што беларуская адукацыя знаходзіцца на мяжы катастрофы, і ахарактарызаваць яе можна трыма словамі: казарма, камэрцыя і калектывізацыя.

→…
01.04.2010
Андрэй Сьмятаньнікаў

Казулін крытыкуе пазыцыю Мінадукацыі па далучэньні да Балоньскага працэсу

Былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін ня згодны з пазыцыяй Мінадукацыі па далучэньні беларускіх устаноў адукацыі да Балоньскага працэсу. Аб гэтым зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты заявіў падчас доўгатэрміновага спатканьня са сваёй сям’ёй, якое праходзіла ў віцебскай выпраўленчай калёніі 24–27 лістапада.

→…
03.12.2007

Былы рэктар БДУ А.Казулін стаў на чале новай ініцыятывы “Воля народу”

У суботу ў “Народнай волі” быў надрукаваны “Зварот да беларускага народу” – дэклярацыя аб стварэньні новага грамадзкага руху “Воля народу”. Пад ім стаяць подпісы 85 чалавек – рабочых, студэнтаў, выкладчыкаў, прадпрымальнікаў, прафсаюзных дзеячаў. Сярод вядомых людзей, якія падпісалі зварот – народны паэт Ніл Гілевіч, акадэмік Генадзь Лыч, лідэр прадпрымальнікаў Бары­сава Віктар Гарбачоў, былая дэпутатка палаты прадстаўнікоў Натальля Машэрава, а таксама былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін, які зьяўляецца каардынатарам новай грамадзянскай ініцыятывы.


→…
22.02.2005

Рэктарат БДУ прызнаў за студэнтамі права самім вырашаць, ці абзаводзіцца студэнцкімі новага ўзору

Камітэт за Студэнцкае Самакіраванне БДУ падрыхтаваў  заяву з нагоды Дня Студэнта і сытуацыі з пратэстнымі настроямі сярод студэнтаў у зьвязку з увядзеньнем новых студэнцкіх білетаў.

→…
23.11.2003
gameover

«Чорнае ня ёсьць белым!» — студэнты БДУ пра адстаўку Казуліна

Нават апошні пэтэвэшнік ужо ведае, што самая галоўная навіна гэтага тыдню — адстаўка рэктара БДУ А. Казуліна. 

Тым часам мы, студэнты БДУ, можам назіраць за тым, як былога рэктара імкнуцца ператварыць у пакутніка. Рэктара, які яшчэ толькі ў панядзелак, 17 лістапада, на апошняй сваёй публічнай сустрэчы са студэнтамі, абваляў іх жа "ў гноі". Чаго толькі варты запатрабаваны ім сінхронны пераклад на расейскую мову беларускамоўнага пытаньня ад студэнта. І гэта нядаўні чыноўнік, які колькі часу таму меў статус, параўнальны са статусам міністра. Рэктар дазволіў сабе прылюдна абразіць студэнтаў, пасля таго, як колькі хвілінаў таму распавядаў пра "эўрапейскасьць" і "першакласнасьць" унівэрсытэта, сваю павагу і любоў да студэнтаў.

→…
22.11.2003
gameover

У дзень студэнта ў БДУ зьмянілі рэктара

Паводле загада А.Лукашэнкі (ён прызначае ў нас ўсіх рэктараў), Александар Казулін зьняты з сваёй пасады кіраўніка буйнейшай вну ў Беларусі. Як паведаміла Белта, гэта адбылося з падачы генеральнага пракурора Шэймана, які нібыта папрасіў прэзыдэнта прыпыніць паўнамоцтвы Казуліна ў зьвязку з падзеямі вакол прадпрыемства "Унидрагмет БГУ".

Нагадаем, што некалькі дзён таму ў СМІ зьявілася скандальная інфармацыя, што Казулін быццам хаваецца ад пракуратуры і зьнік у невядомым кірунку. У прыватнасьці так было заяўлена на беларускім тэлебачаньні. Але ж ужо праз некалькі гадзінаў радыё "Свабода" атрымала інтэрвію ад Казуліна, які на самой справе знаходзіўся ў сваім кабінэце на працоўным месцы. Ён заявіў, што будзе змагацца з кампаніяй дэскрэдытацыі, што пачалася супраць ягонага імя і, магчыма, будзе зьвяртацца ў суд. Але цяпер стала вядома, што Казулін сапраўды верагодна трапіць у суд, адно толькі ўжо як падазроны ў крымінальнай справе па выкраданьні золата.

→…
18.11.2003
Юра Сідун

«Адкажыце, грамадзянін рэктар БДУ!» - студэнты супраць увядзеньня электронных студэнцкіх білетаў

Камітэт за студэнцкае самакіраваньне, створаны суполкай студэнтаў шэрагу факультэтаў БДУ, паведамляе: У межах распачатай Камітэтам у верасьні гэтага года кампаніі супраціву гвалтоўнаму ўвядзеньню ў БДУ электронных студэнцкіх білетаў, мы зьвярнуліся да рэктара БДУ з запытам, тэкст якога і прыведзены ніжэй.

→…
16.10.2003
gameover

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1091 seconds.