Прэс-сакратарку Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую разьмяркоўваюць у «Ленінскі кліч»

Прэс-сакратарку Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую разьмяркоўваюць у «Ленінскі кліч»

Студэнтку 5-га курса і прэс-сакратарку Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую разьмеркавалі ў крычаўскую газэту «Ленінскі кліч» на працу загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі. Студэнтка зьбіраецца зьвяртацца ў суд, бо разьмеркаваньне прайшло з парушэньнямі.

→…
25.04.2008
SlaDa

Прэміямі Партыі БНФ уганараваныя Жалезьнічэнка, Вайцюшкевіч і Салаўёў

Прэміямі Партыі БНФ уганараваныя Жалезьнічэнка, Вайцюшкевіч і Салаўёў

15 сакавіка Партыя БНФ абвясьціла ляўрэатаў Прэміі БНФ: бронзавую статуэтку «Пагоні» з рук Лявона Баршчэўскага атрымалі Зьміцер Вайцюшкевіч ды Зьміцер Салаўёў. Трэці ляўрэат — Зьміцер Жалезьнічэнка — знаходзіцца ў войску. Узнагароду яму прывязуць сябры партыі.­

→…
16.04.2008
Даша Слабчанка

Аляксей Янукевіч пра тое, як гэта — быць палітыкам

Многія лічаць палітыку бруднай справай. Тым больш — у нашых спэцыфічных умовах. Хтосьці з маладых людзей цынічна карыстаецца лесьвіцай БРСМ для рэалізацыі сваіх карь'ерных амбіцыяў. Хтосьці шчыра і апантана рэалізуецца ў пратэстных арганізацыях, пры гэтым часта ахвяруючы ўласнай адэкватнасьцю. Але ці магчыма маладому чалавеку сур'ёзна займацца палітыкай і пры гэтым заставацца шчырым і адэкватным? Адказы мы шукалі разам з маладым палітыкам Аляксеем Янукевічам.

→…
01.11.2007
Даша Слабчанка

Акцыя "Хочам вучыцца па-беларуску! 2005": пэрформансы ў Менску

Хочам вучыцца па-беларуску!
Моладзевыя ініцыятывы Задзіночаньне беларускіх студэнтаў і Моладзь БНФ супольна зладзілі акцыю "Хочам вучыцца па-беларуску - 2", прымеркаваную да 1 верасьня.

Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў у сыстэме адукацыі Беларусі: гэта і адсутнасьць ці недахоп беларускамоўных школаў ці клясаў, падручнікаў па-беларуску, гэта і ўзмацненьне рэпрэсіяў супраць грамадзка-актыўных студэнтаў.

Пра апошняе сьведчаць падзеі мінулага навучальнага году: галадоўкі за незаконныя выключэньні, ціск на ЭГУ, абуральны загад міністра адукацыі "О мерах по недопущению попыток вовлечения учащихся и студентов в противоправную деятельность политического толка".

→…
02.09.2005
Юра Сідун

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0662 seconds.