11.09 — Штогадовы «Рок па Вакацыях»
Музычнае завяршэньне летняга сэзону ў межах штогадовага фэсту «Рок па Вакацыях» пройдзе 11 верасьня ў клюбе «Рэактар».
Самы танны пакой для студэнта ў Менску каштуе $100

Да новага навучальнага году кошты на здымнае жытло ў Менску падымуцца ня болей, чым на 20%, лічаць рыэлтары. Магчыма, у гэту восень мы будзем назіраць нестандартную сытуацыю, калі ня будзе моцных сэзонных скачкоў коштаў на рынку здымнага жытла.
→Больш за ўсё часу амэрыканскія карыстальнікі Інтэрнэту праводзяць у сацыяльных сетках
Паводле статыстыкі, львіная доля часу, які карыстальнікі праводзяць он-лайн, сыходзіць на сацыяльныя сеткі. Ашаламляльны рост іх папулярнасьці за апошні год прымусіў яшчэ раз задумацца пра рэальнасьць паралельнага Сеціва і, нават, жыцьця, якое многія праводзяць у Інтэрнэце.
→18.09 — Стынг у «Мінск-Арэне» (+відэазварот)

У межах сусьветнага туру «Symphonicity» 18 верасьня ў «Мінск-Арэне» выступіць легендарны Стынг у суправаджэньні Каралеўскага філярманічнага аркестру. І хоць зараз музыка адпачывае пасьля аншлягавых выступаў у ЗША і Канадзе, Стынг знайшоў хвілінку, каб асабіста павітаць сваіх беларускіх прыхільнікаў.
→Стваральнік сайту Wikileaks — сучасны партызан Джуліан Асандж

Стваральніка Wikileaks, скандальнай базы дадзеных пра вайсковыя апэрацыі Злучаных Штатаў, Джуліана Асанджа можна назваць сучасным падпольшчыкам: ён фактычна ня мае дому, вандруючы зь дзіцячых часоў, бясконца ствараючы праблемы для вайсковага ведамства самай магутнай дзяржавы сьвету. Апошняя публікацыя Wikileaks з 90 тысячамі сакрэтных дакумэнтаў пра вайну ў Аўганістане прыцягнула да фігуры Асанджа яшчэ большую ўвагу.
→27-28.08 — пад Менскам зноўку чакаецца «Навальніца» з фэервэркаў
27–28 жніўня ў ГСАК «Лагойск» пройдзе другі міжнародны фэстываль фэервэркаў «Навальніца», у межах якога за перамогу пазмагаюцца лепшыя піратэхнічныя каманды Эўропы, а музычнае суправаджэньне завершаць «Бі-2» і «Акварыюм».
→Noise MC пасадзілі на 10 сутак

У Расеі затрыманы і асуджаны на 10 сутак рэпэр Noise MC. Затрыманьне адбылося пасьля выступу музыкі на фэсьце ў Валгаградзе, дзе рэпэр пакрыўдзіў міліцыянтаў. У выніку ён пакараны па артыкуле «дробнае хуліганства».
→Завочнікаў канчаткова адправілі ў войска
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, паводле якога студэнты-завочнікі губляюць права на адтэрміноўку ад службы ў войску. Але тыя студэнты, што яшчэ вучацца, альбо толькі паступілі, у войска пакуль ня пойдуць — ім дадуць давучыцца. Такім чынам, апошняя магчымасьць стаць студэнтам завочнага і пры гэтым не пайсьці ў войска — паступіць ва ўнівэрсытэт сёлета.
→Міністэрства турызму прапануе адмяняць няроўныя тарыфы ў гатэлях для замежнікаў
Існуючую яшчэ з савецкіх часоў традыцыю мець розныя кошты ў гатэлях для замежнікаў і беларускіх грамадзянаў прапануе адмяніць Міністэрства спорту і турызму. У некаторых беларускіх гатэлях такая практыка адышла ў нябыт, аднак большасьць гатэляў, асабліва ў райцэнтрах, маюць адрозныя кошты для грамадзянаў розных краін.
→У Францыі зьявіўся прытулак для апазыцыйных блогераў
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў», якая займаецца аховай правоў журналістаў, гатовая прапанаваць сховішча ў сваёй парыскай штаб-кватэры блогерам, што ва ўласных краінах падвяргаюцца перасьледу з боку ўладаў.
→
