Рэкляма аб абортах стала самай спрэчнай у гісторыі
На тэлебачаньні Вялікабрытаніі зьявіўся ролік, які рэклямуе арганізацыю, што займаецца кансультацыямі жанчын адносна абортаў. Рэкляма выклікала найвялікшыя спрэчкі ў гісторыі брытанскага тэлебачаньня.
→1300 км зь Менску: выяжджаем на Sziget!
Намёты складзеныя, праграма вывучаная, пашпарты-страхоўкі ў кішэні, кідаем апошні позірк на сьпякотны жнівеньскі Менск і рушым у аўтападарожжа на адну з самых галоўных эўрапейскіх музычных падзеяў году — фэстываль Sziget у Будапэшце. Амаль тыдзень (10–15 жніўня) на 15 сцэнах будзе ўсё — ад рэгі да мэталу. Зацэнім Muse, Iron Maiden, Faithless, Papa Roach, Bad Religion, Nina Hagen, Il Nino, Paradise Lost ды яшчэ некалькі сотняў выступоўцаў з усяго сьвету. Аддацца сігетаманіі гатовыя!
→Гэта лета можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю
Паведамленьні мэтэаролягаў стракочуць клічнікамі, кожны дзень прыносіць новы тэмпэратурны рэкорд. Віцебск — +37.7, Магілёў — Магілёў +36.8, Гомель — +38.4. У выніку ўчора быў пабіты абсалютны рэкорд беларускіх тэмпэратур, які трымаўся паўстагодзьдзя. Тым часам да Беларусі падбіраюцца расейскія лясны пажары. Чаго далей чакаць?
→Самыя высокія ўступныя конкурсы — у інстытутах МНС і МУС
Толькі кожны чацьвёрты беларускі першакурсьнік будзе вучыцца на дзённым бясплатным аддзяленьні. Вынікі сёлетняй уступнай кампаніі кажуць аб тым, што найбольшыя конкурсы ў тых ВНУ, дзе навучаюць ратавальнікаў ды міліцыянэраў. Найбольшы конкурс па краіне на бюджэтнае аддзяленьне быў у Гомельскім інжынэрным інстытуце МНС і
Нямігу вернуць на месца, а Дом фізкультурніка — зьнясуць

Гістарычны цэнтар Менску чакаюць глябальныя зьмены. Рака Няміга можа вярнуцца з падземных труб, Дом фізкультурніка, што каля выхаду з мэтро «Няміга», зьнясуць, а на яго месцы адновяць будынкі XII стагодзьдзя з музэем і
Топ-5 танных авіякампаніяў Эўропы, карысных беларусам
Трапіць у жаданую Барсэлёну за €9, акунуцца паляжаць на траўцы Елісейскіх палёў за €23… Танныя авіяперавозчыкі прапануюць вялікія зьніжкі тым, хто любіць плянаваць свае вандроўкі загадзя. Пяць найбольш прывабных авіякампаній, самалёты якіх узьлятаюць недалёка ад Беларусі.
→Беларускі Pop Art у дзень народзінаў Эндзі Ўорхала

Сёньня ў Музэі Гісторыі Беларускага Кіно адчыняецца выстава-конкурс сучаснага беларускага мастацтва Make Art Pop. Выстава прымеркавана да дня нараджэньня Эндзі Ўорхала 6 жніўня (1928 г.) — мастака, скульптара, дызайнэра, рэжысёра, рэвалюцыянэра, скандалістаў і вядома ж — мудрага гандляра паветрам, які ажыцьцявіў сапраўдны пераварот у мастацтве. Ня многія ведаюць, што сапраўднае імя Эндзі Ўорхала — Андрэй Варгола і родам ён з Усходняй Эўропы.
→Vinsent едзе да бандэраўцаў
Рэпэр Vinsent выступіць на чацьвертым фэстывалі ўкраінскай альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага ўкраінскага мастацтва «Бандэрштат», які пройдзе з 7 па 8 жніўня пад Луцкам, у вёсцы Ракіні.
Яшчэ два 3D-кінатэатры зьявяцца ў Менску
У бліжэйшыя месяцы ў сталіцы зьявяцца адразу два новых 3D-кінатэатры. Ужо ў верасьні менчукам абяцаюць трохмернае кіно ў Палацы рэспублікі, а ў яшчэ праз два месяцы — у адноўленым кінатэатры «Салют». А вось адкрыцьцё першага прыватнага арткінатэатру зацягваецца на нявызначаны тэрмін.
→Швэйцарскі суд забараніў карміць скаціну каноплямі
Швэйцарскі вярхоўны суд паставіў кропку ў даўняй спрэчцы: карміць ці не карміць кароў каноплямі. Вырашылі, што карміць ня варта, бо каноплі ўсё ж трапляюць ў арганізм чалавека праз малако. Фэрмэры кажуць, што каноплі паляпшаюць якасьць малака.
→
