«Камяніца — такі фэст, што кідай усё і спрычыніся»

У Музэі народнай архітэктуры і побыту пад адкрытым небам у пяці кілямэтрах ад Менску 4 верасьня ў другі раз пройдзе фольк-фэст «Камяніца»: з народнымі забавамі, вядомымі і новымі гуртамі ды адмысловымі гасьцямі. На прэс-канфэрэнцыі арганізатары і ўдзельнікі дзяліліся цікавосткамі «Камяніцы» і разважалі пра этнічную музыку ды музычныя фэсты: ад Sziget да «Славянскага базару».

→…

За Вела-Берасьце!

Берасьцейцы змагаюцца за разьвіцьцё роварнага транспарту ў горадзе. Яны заклікаюць тых, хто любіць актыўны адпачынак, чыстае паветра й ровары, падпісаць зварот да мясцовых уладаў, а таксама прыняць удзел у роварным прабегу ў падтрымку ініцыятывы 4 верасьня.

→…
25.08.2010

Yellow Brick Road выпусьцілі новы альбом «Honeymoon»

Роўна праз год пасьля выхаду дэбютнага альбома «12 Stories», менскі гурт Yellow Brick Road выпусьціў свой другі студыйны альбом пад назовам «Honeymoon». Дыск можна бясплатна спампаваць на афіцыйным сайце www.yellowbrickroad.ru.

→…
24.08.2010

Караткевіч перамог у міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы

Гомельскі 9-клясьнік Генадзь Караткевіч стаў пераможцаў XXII Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы ў Канадзе. Беларуская каманда прывезла з Ватэрлоо золата і яшчэ тры бронзы. Перамога ў сусьветным спаборніцтве стала чарговай ў капілцы юнага вундэркінда.

→…

Навукоўцы: сяброўства «грэе»

Сябры нават віртуальна «саграюць» адзін аднаго — пацьверджаньне панятку «цёплага» сяброўства ўсталявалі навукоўцы з Амстэрдамскага свабоднага і Утрэхтсцкага ўнівэрсытэтаў.

→…

Ухілістам ад войска абмяжуюць выезд за мяжу

Мінабароны прадаставіла вайсковым камісарам гарадоў і раёнаў права абмяжоўваць грамадзянам, што ўхіляюцца ад яўкі ў войска ці на службу ў рэзэрве, выезд за мяжу.

→…
23.08.2010

Нашы людзі на Sziget-2010

Да мары многіх музычных аматараў, вандроўнікаў ды проста тусоўшчыкаў — аднаго з самых буйных эўрафэстаў Sziget у Будапэшце — сёлета дабралася ня мала й беларусаў. Вылавіць усіх там нерэальна — людзі швэндаюцца, хто дзе, у пошуках прыгодаў ды культурніцкіх адкрыцьцяў. Вядома адно, нас там было некалькі сотняў — прынамсі столькі рук узьнялося ў паветра на выступе «Ляпісаў» у адказ на пытаньне «хто тут зь Беларусі». А гэта кожны тысячны сігетавец! :) Аднак самыя ярыя тусоўшчыкі Сігету разьліву 2010 усё ж траплялі ў нашыя аб’ектывы. Глядзім-пазнаем-пакуем-чамаданы-на-2011!

→…

Фота-Sziget: «Ляпіс Трубяцкой» на галоўнай сцэне буйнейшага эўрафэсту

«Ляпіс Трубяцкой» стаўся трэцім гуртом зь Беларусі, які прабіўся на сцэну аднаго з самых старых і буйных эўрапейскіх фэстаў — Sziget у Будапэшце. Дагэтуль Беларусь прадстаўлялі Gods Tower i Troitsa. «Ляпісам» давялося адчыняць чацьверты дзень амаль тыднёвага музычнага марафону. Падтрымаць землякоў сабраліся пераважна беларусы, а таксама нашы паўднёвыя і ўсходнія суседзі. А Міхалок у запале акрабатычных трукаў вывіхнуў нагу. Фотарэпартаж з выступу беларусаў на галоўнай сцэне Sziget — у чарговым рэпорце Generation.by.

→…

Новы дыск «Бі-2» і сюрпрызы Барыса Грэбеншчыкова на фэстывалі «Навальніца»

27–28 жніўня ў межах другога міжнароднага фэстывалю фэервэркаў «Навальніца» ў ГСАК «Лагойск» пад Менскам гледачоў чакае незабыўнае піратэхнічнае шоў ад лепшых каманд Эўропы і маштабныя канцэрты, якія ўзначаляць рок-гурты «Бі-2» і «Акварыюм».

→…
18.08.2010

Handmade heritage — у Дунаева на летніку пабудавалі печку

«Ніколі ня мог сабе ўявіць, што летам у вольны час замест таго, каб проста валяцца на сонцы, купацца ці піць гарэлку, я ў свае 25 год сядзеў і вышываў альбо валяў нешта з воўны, дарабляў тое, што не пасьпеў пад час майстар-клясу», — падзяліўся ўражаньнямі госьць летніка аўстрыец Макс. Цэлы тыдзень у Капыльскім раёне маладыя беларусы, палякі ды аўстрыйцы тусаваліся ў летніку па традыцыйных рамёствах.

→…

|< <НАВЕЙ  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.405 seconds.