Пабоішча на музычным фэстывалі ў Расеі
Арганізаваная група прыблізна ў 100 чалавек напала ўчора на наведнікаў музычнага фэсту «Тарнада», што праходзіць ва ўральскім горадзе Міас Чэлябінскай вобласьці Расеі. Сярод хэдлайнэраў фэсту сёлета былі вядомыя расейскія рок-зоркі і беларусы «Ляпіс Трубяцкой». У выніку нападу некалькі дзясяткаў чалавек моцна параненыя. Большасьць міліцыянтаў і аховы фэстывалю ў момант нападзеньня разьбегліся і ніяк не дапамаглі пацярпелым. Нападнікі загадзя ўзброіліся бітамі і пнэўматычнымі пісталетамі, а таксама адбіралі дубінкі ў некаторых міліцыянтаў.
→Беларусь і Гамбія: разам за парту
Багема алеем

У галерэі «Ў» прайшло адкрыцьцё мастацкай экспазыцыі «Карціна алеем», якая стала вынікам праекту, ініцыяванага вытворцам машыннага масла — кампаніяй Liqui Moly. У межах экспэрымэнту мастакі тварылі алейнымі фарбамі, а гледачы багемна таўкліся ў моднай галерэі.
→Deutsch-Belarussisches Blog: Пра Беларусь ад беларускамоўнага немца

Андрэ Бём — вядомы многім выкладчык нямецкай мовы — пасьля шасьці гадоў працы ў БДУ вяртаецца ў Нямеччыну. Аднак зусім не разьвітваецца — будзе выкладаць там беларускую літаратуру. А ўзмацняць беларуска-нямецкія культурныя сувязі беларускамоўны Бём узяўся яшчэ й праз блог, які заснаваў некалькі дзён таму.
→Буйнейшы міжнародны фэст Emergenza пачынае адборачны тур у Беларусі
У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на адборачны тур музычнага марафону Emergenza — найбуйнешага міжнароднага фэсту для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў.
Новаму сэзону — новы «Бульбокс»!

Нашыя партнэры з праграмы, назоў якой мала пра што можа сказаць, адважна рухаюць сваё дзецішча наперад. Пасьля невялікага перапынку, калі гледачоў было складана зьбіраць з пляжаў, пікнікоў ды сенажаці, «Бульбокс» урываецца ў эфір 8-га канала сьвежым і бадзёрым ды старанна прыляпляе на верхні левы кут вашых экранаў налепачку «NEW!». Што не выпадкова, бо зараз у іх ёсьць: новая студыя, новыя тэмы і... новыя вядучыя!
→Усталяваны новы сусьветны рэкорд хуткасьці

Электрамабіль Venturi Buckeye Bullet усталяваў новы рэкорд сярэдняй хуткасьці на сушы — 495 км/г! Гістарычная падзея адбылася 24 жніўня. Новае аўто пабудаванае ў ЗША з дапамогай кампаніі з Манака.
Мінкульт ініцыюе скасаваньне гастрольных пасьведчаньняў
Папулярную ў апошні час тэму «пэрспэктывы разьвіцьця фэстывальнага руху» абмяркоўвалі сёньня ў Менску. Незвычайная па складзе ўдзельнікаў размова атрымалася на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай фэстывалю «Аксамітны сэзон». Побач сядзелі малады прамоўтэр альтэрнатыўнай беларускай музыкі Саша Багданаў і начальнік упраўленьня мастацтваў Міністэрства культуры Міхаіл Іванавіч Казловіч.
→11.09 — фэст «Бітва пад Воршай’2010»
Фэстываль штогод ладзіцца на Крапівеньскім полі пад Воршай. Оўпэн эйр прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы — 8 верасьня 1514 году войска ВКЛ перамагло войска Маскоўскага княства. Праграма фэсту традыцыйна адкрытая, да ўдзелу запрашаюцца барды ды іншыя выканаўцы.
Мы ідзем глядзець паэзію!
Выстава «ЛІТÄRA. Візуальныя дасьледаваньні паэзіі» адкрыецца ў менскім Інстытуце імя Гётэ 8 верасьня 2010 года а 19.00. Беларускім мастакам былі прапанаваны тэксты сучасных нямецкамоўных паэтаў у арыгінале і ў перакладзе на беларускую. Выбраўшы адзін альбо некалькі тэкстаў, кожны ўдзельнік праекту паспрабаваў «дасьледаваць» яго, ужываючы сродкі выяўленчага мастацтва.
→
