Восьмы «Джаз Кактэбель» зьбірае прыхільнікаў

«Сёньня кожны хаця б крыху чуў пра фэстываль, дзе пануе сяброўская атмасфэра свабоды, культурныя камунікацыі і добразычлівае стаўленьне адзін да аднаго. Джаз Кактэбель дапамагае забыць пра чужую нашай сутнасьці мітусьню штодзённага гарадзкога жыцьця. Джаз Кактэбель праходзіць штогод у сярэдзіне верасьня. Менавіта тады, калі найбольш сьвежыя ўспаміны лета і вельмі хочацца яго працягнуць. У добрай кампаніі, і так, каб успомнілася! Джаз Кактэбель — гэта культурны ваяж у аксамітны сэзон», — тлумачыць сайт фэсту. 9–12 верасьня на беразе Чорнага мора!

→…
30.08.2010

Пабоішча на музычным фэстывалі ў Расеі

Арганізаваная група прыблізна ў 100 чалавек напала ўчора на наведнікаў музычнага фэсту «Тарнада», што праходзіць ва ўральскім горадзе Міас Чэлябінскай вобласьці Расеі. Сярод хэдлайнэраў фэсту сёлета былі вядомыя расейскія рок-зоркі і беларусы «Ляпіс Трубяцкой». У выніку нападу некалькі дзясяткаў чалавек моцна параненыя. Большасьць міліцыянтаў і аховы фэстывалю ў момант нападзеньня разьбегліся і ніяк не дапамаглі пацярпелым. Нападнікі загадзя ўзброіліся бітамі і пнэўматычнымі пісталетамі, а таксама адбіралі дубінкі ў некаторых міліцыянтаў.

→…
30.08.2010

Беларусь і Гамбія: разам за парту

Беларускі міністар адукацыі Радзькоў і гамбійскі міністар замежных справаў Мамаду Тангара заявілі аб намеры актывізаваць супрацу ў сфэры адукацыі. Нашыя выкладчыкі — на працу ў Гамбію, іхнія студэнты — вучыцца ў нашых ВНУ.

→…

Багема алеем

У галерэі «Ў» прайшло адкрыцьцё мастацкай экспазыцыі «Карціна алеем», якая стала вынікам праекту, ініцыяванага вытворцам машыннага масла — кампаніяй Liqui Moly. У межах экспэрымэнту мастакі тварылі алейнымі фарбамі, а гледачы багемна таўкліся ў моднай галерэі.

→…
30.08.2010

Deutsch-Belarussisches Blog: Пра Беларусь ад беларускамоўнага немца

Андрэ Бём — вядомы многім выкладчык нямецкай мовы — пасьля шасьці гадоў працы ў БДУ вяртаецца ў Нямеччыну. Аднак зусім не разьвітваецца — будзе выкладаць там беларускую літаратуру. А ўзмацняць беларуска-нямецкія культурныя сувязі беларускамоўны Бём узяўся яшчэ й праз блог, які заснаваў некалькі дзён таму.

→…
30.08.2010

Буйнейшы міжнародны фэст Emergenza пачынае адборачны тур у Беларусі

У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на адборачны тур музычнага марафону Emergenza — найбуйнешага міжнароднага фэсту для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў.

→…

Новаму сэзону — новы «Бульбокс»!

Нашыя партнэры з праграмы, назоў якой мала пра што можа сказаць, адважна рухаюць сваё дзецішча наперад. Пасьля невялікага перапынку, калі гледачоў было складана зьбіраць з пляжаў, пікнікоў ды сенажаці, «Бульбокс» урываецца ў эфір 8-га канала сьвежым і бадзёрым ды старанна прыляпляе на верхні левы кут вашых экранаў налепачку «NEW!». Што не выпадкова, бо зараз у іх ёсьць: новая студыя, новыя тэмы і... новыя вядучыя!

→…
27.08.2010

Усталяваны новы сусьветны рэкорд хуткасьці

Электрамабіль Venturi Buckeye Bullet усталяваў новы рэкорд сярэдняй хуткасьці на сушы — 495 км/г! Гістарычная падзея адбылася 24 жніўня. Новае аўто пабудаванае ў ЗША з дапамогай кампаніі з Манака.

→…
27.08.2010

Мінкульт ініцыюе скасаваньне гастрольных пасьведчаньняў

Папулярную ў апошні час тэму «пэрспэктывы разьвіцьця фэстывальнага руху» абмяркоўвалі сёньня ў Менску. Незвычайная па складзе ўдзельнікаў размова атрымалася на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай фэстывалю «Аксамітны сэзон». Побач сядзелі малады прамоўтэр альтэрнатыўнай беларускай музыкі Саша Багданаў і начальнік упраўленьня мастацтваў Міністэрства культуры Міхаіл Іванавіч Казловіч.

→…

3-4.09 — Міжнародны фэст пад адкрытым небам «Аксамітны сэзон 2010»

Двухдзённы міжнародны фэстываль пройдзе ў 18 км ад Менску ў парку прыгодаў «Крутагор’е». У праграме выступы гуртоў з Аўстрыі, Украіны, Германіі і Беларусі, на двух сцэнах пройдзе фэстываль беларускай актуальнай музыкі «Можна!», заплянаваныя шэраг майстар-клясаў, паказальных выступаў, ворк-шопаў, галерэй і гульняў.

→…
26.08.2010

|< <НАВЕЙ  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.3637 seconds.