«Крэатыўны марафон» пройдзе пад знакам «3D» 1 кастрычніка

«Крэатыўны марафон. 3D» — IV фэстываль-кампус маркетынгавых камунікацый — адбудзецца 1 кастрычніка 2010 года ў парку актыўнага адпачынку «Якуцкія горы» (Дзяржынскі раён Менскай вобласьці). Фэст традыцыйна зьбярэ мэнэджэраў, маркетолягаў і спэцыялістаў па камунікацыях.

→…
02.09.2010

Пакаленьне Z ідзе ў школу


Народжаныя ў 2000-х — пакаленьне Z — ужо ўпэўнена перабіраюцца з садкоў у школы. Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі слаба ўяўляюць сьвет без мабільных тэлефонаў і Сеціва, а касэтныя магнітафоны калі й бачылі, то толькі ў бабуляў. У наступным дзесяцігодзьдзі яны пойдуць ва ўнівэрсытэты, а пакуль 85 тысяч першаклясьнікаў пабывалі на сваім першым ўроку ў жыцьці. Мы таксама завіталі на першы званок і зафіксавалі эмоцыі паўсотні новых навучэнцаў беларускамоўнай гімназіі № 23 Менску.

→…

Інтэрнэт-рэліз дэбютнага альбому берасьцейскай сьпявачкі Prana

Інтэрнэт-рэліз дэбютнага альбому Праны «Завтра новый день», які адбываецца сёньня — 1 верасьня, прымеркаваны да самай важнай на сёньня падзеі ў творчым жыцьці выканаўцы і яе калектыву. 9 верасьня адбудзецца іх першы выступ на маскоўскай сцэне. Адбудзецца гэта ў клюбе «Ікра» на культавым рок-фэстывалі «Индюшата».

→…
01.09.2010

Гарадзенскія студэнты цяпер з электроннымі студэнцкімі білетамі

Гарадзенскі дзяржунівэрсытэт імя Янкі Купалы ўвёў электронныя студэнцкія білеты. Ён стаў другім пасьля БДУ, дзе працуе такая сыстэма.

→…

Конкурс для маладых журналістаў ад Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа

Маладых журналістаў запрашаюць даведацца, як жыве моладзь ва ўмовах, калі ўзброены канфлікт ці сытуацыя зьяўляюцца часткай штодзённай рэальнасьці.

→…
01.09.2010

Новы сэзон на Generation.by + ТОП-20 публікацыяў лета

Вуліцы гарадоў актыўна напаўняюцца студэнтамі, у офісы вяртаюцца загарэлыя супрацоўнікі, у кватэры — натхнёныя адпачынкамі фрылансэры. Падобна на пачатак восені. Для тых, хто верыць, што гэтае лета адзначылася ня толькі рэкорднаю тэмпэратураю, складаем ТОП-20 самых папулярных публікацыяў Generation.by лета 2010. І адчыняем восеньскі сэзон!

→…

Болей за 4000 студэнтаў і навучэнцаў Віцебскай вобласьці паедуць на бульбу

Толькі першы няпоўны тыдзень новага навучальнага году 4300 віцебскіх студэнтаў і навучэнцаў будуць вучыцца. Ужо ў бліжэйшы панядзелак 6 верасьня яны паедуць дапамагаць зьбіраць ураджай бульбы, гародніны і льна ў калгасы 18-ці раёнаў Віцебскай вобласьці.

→…

Навукоўцы: Штодня па 50 грамаў, і жыць будзем даўжэй

Алькаголь працягвае жыцьцё. Цяпер гэтаму сьцьверджаньню ёсьць і навуковае абгрунтаваньне. Дасьледаваньне амаль двух тысяч чалавек паказала, што болей шанцаў пражыць доўгае жыцьцё маюць аматары крыху выпіць, чым абсалютныя цьвярозьнікі.

→…

Легендарныя мэталісты Obituary выступілі ў Менску

Легенды сусьветнай мэтал-сцэны адна за адной едуць у Менск. На завяршэньне лета беларускіх мэталістаў парадавалі Obituary — легенды амэрыканскага death-metal. Фотарэпартаж з канцэрту — на Generation.by.

→…

Фота-Sziget: Усе фотарэпорты з буйнейшага эўрапейскага фэсту

Час ідзе, а эмоцыі пасьля тыдня жыцьця на востраве фэстывалю Sziget не адпускаюць. Што і каго мы пабачылі на 400-тысячным фэсьце ў Будапэшце — у пяці тэматычных фотарэпартажах Generation.by.

→…
31.08.2010

|< <НАВЕЙ  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.3484 seconds.