| Аўтар |
Паведамленьне |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 12:12, 11.05.2007
|
|
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 3209
Адкуль: generation.by
|
|
Пачатак падрыхтоўкі да сёлетняга фэсту - у артыкуле.
Куды падаваць заяўкі маладым гуртам і што мусіць утрымліваць заяўка - чытаем тут.
Усе навіны пра Басовішча - bas.generation.by
----------------------------------------------------------------------
Як даехаць, што з сабой браць - абмеркаваць можна таксама тут.
Карыснымі могуць быць матэрыялы зь мінулагодняга фэсту:
Чыгункай на Басовішча (сёлета кошты, магчыма, крыху памяняліся)
Пералік дакумэнтаў на польскую візу
(матэрыял мінулагодні, але анкета ранейшая і кошт зараз у эўра. І яшчэ - візы сёлета трэ рабіць самастойна , таму сьпяшайцеся) |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 21:06, 26.05.2007
|
|
першы курс

З намі з: 14.02.2005
Паведамленьні: 13
Адкуль: Менск
|
|
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 08:37, 28.05.2007
|
|
першы курс


З намі з: 28.05.2007
Паведамленьні: 19
Адкуль: Хлопец з Раёну
|
|
| А ці не здае хто-небудзь палаткі ў арэнду там адразу на месцы? А то сваю цягнуць неяк ня хочацца... |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 09:39, 28.05.2007
|
|
другі курс


З намі з: 04.03.2006
Паведамленьні: 109
Адкуль: Менск
|
|
| У Беластоку можна танна набыць намёт ) |
_________________ ...я шукаю выйсьце...
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 16:08, 28.05.2007
|
|
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 3209
Адкуль: generation.by
|
|
euonly, не ў арэнду там намёты не здаюць. Хаця ідэя файная. Мог бы хто-небудзь з тамтэйшых і падумаць пра бізнэс  |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 16:17, 28.05.2007
|
|
першы курс


З намі з: 28.05.2007
Паведамленьні: 19
Адкуль: Хлопец з Раёну
|
|
Гык! Дык, калі ўжо цягнуць, дык можа адразу некалькі і зрабіць свой бізэнэс  |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 22:40, 28.05.2007
|
|
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 3209
Адкуль: generation.by
|
|
Усё . Марафон збору заявак ад гуртоў на конкурсную частку Басовішча-2007 завершыўся паўгадзіны таму.
Зараз за намі (Generation.by) апрацоўка дэма-запісаў і інфармацыя пра гурты для разьмяшчэньня на сайце (сачыце ў публікацыях альбо ў разьдзеле пра Басовішча bas.generation.by)
Далей - праца сёлетніх арганізатараў па правядзеньні адборачнага канцэрту - Адборышча-2007. Таму зычу ў гэтым посьпехаў і зладжанасьці, добрага гуку і яркай праграмы . |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Басовішча-2007: пытаньні, адказы, меркаваньні
Ад: 17:11, 30.05.2007
|
|
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 3209
Адкуль: generation.by
|
|
Ага, і яшчэ. Хто б'ецца ў пошуках, чые заўкі прынятыя - сьпіс гуртоў на конкурс Басовішча-2007 тут.
Таму просьба да гуртоў не хвалявацца і шукаць свой назоў у сьпісе 54 камандаў па пазначанай вышэй спасылцы.
А тым добрым людзям, хто едзе на Басовішча, раю пахвалявацца наконт візаў .
Дакуманты лепш нясіце ў амбасаду зараз. |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак:
Ад: 17:18, 30.05.2007
|
|
першы курс

З намі з: 27.05.2007
Паведамленьні: 11
Адкуль: Менск
|
|
Сёння спрабаваў запісацца ў консульства, ды дзе там, людзі з 5 раніцы стаяць, а я ў 14 прыпёрся. Паспелі прайсці мо 160 чалавек з 280 запісаных, астатнія на заўтра, калі спіс дажыве. Засталіся людзі дзяжурыць па гадзіне ў суткі. Сёння запісвалі каго на 6 чэрвеня, каго на 7 і нават на 11. (нешта хутка, усяго тыдзень чакаць )
У інтэрнэце амаль не знайсці свежай інфармацыі аб парадку атрымання візы, таму для тых хто ня ведае:
запіс у консульства з 13:30 па 16:00, вул.Крапоткіна, 91/А. Мець пашпарт са штампам.
Усё астатняе (аплата, сдача фоткі, анкеты, ксеракопіі пашпарту і пашпарту) - у вызначаны консульствам дзень.
Аплата за консульскія паслугі для грамадзян Беларусі: 5 еўра (грошы мець БЕЗ РЭШТЫ). Нешта казалі, што студэнтам - 4 еўра. Узор запаўнення анкеты на стэндзе на вуліцы. (Галоўнае - прозвішча і імя пісаць як у пашпарце лацінскімі літарамі, астатняе - па-руску ці беларуску). Фотка не пазней за 6-месяцовай даўнасці, які памер - ведаюць у кожным фотаатэлье.
Але у мяне самога пытанне па запаўненні анкеты, а менавіта пункт 34 - часовы адрас у РП. Кажуць, што пісалі проста Гарадок, урочышча Борык. Але ці пракаціць такое?! |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак:
Ад: 18:02, 30.05.2007
|
|
абітурыент

З намі з: 27.06.2006
Паведамленьні: 3
Адкуль: Менск
|
|
Запіс з 13:30, але каб хутка зайсці, лепш аднаго чалавека ранкам каля 6:00 туды даслаць, каб ён запісаў у чаргу, каго трэба. А потым ужо днём падыходзіць. Мы так 15-е былі.
Чакаць сапраўды тыдзень, дакладней - 8 дзён на ўсё. Але гэта пакуль там не ходзяць жадаючыя паехаць на Басовішча. ) |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак:
Ад: 18:07, 30.05.2007
|
|
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 3209
Адкуль: generation.by
|
|
krapachino, ukurka, дзякуй за падрабязныя апісаньні. Думаю, інфармацыя многім спатрэбіцца.
Так, для студэнтаў віза 4 эўра пры наяўнасьці студэнцкага.
Наконт часовага адрасу ў Польшчы. Народ пазначае проста - Гарадок ці Grodek, а там дзе мэта вандроўкі - фэстываль Басовішча. Новы консул, па ідэі, ужо ў курсе, што ладзіцца музычны фэст, бо зь ім размаўлялі людзі з Польшчы, датычныя да арганізацыі Басовішча, таму вялікіх праблемаў з адрасам быць ня мусіць. А вось з чэргамі - так, таму лепш не зацягваць. |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак:
Ад: 18:08, 01.06.2007
|
|
першы курс

З намі з: 27.05.2007
Паведамленьні: 11
Адкуль: Менск
|
|
|
ukurka пісаў(ла):
Запіс з 13:30, але каб хутка зайсці, лепш аднаго чалавека ранкам каля 6:00 туды даслаць, каб ён запісаў у чаргу, каго трэба. А потым ужо днём падыходзіць.
Толькі ў такім выпадку трэба яму свой пашпарт даць. Бо калі я праходзіў, запісвалі і прапускалі толькі па пашпартах. На другі дзень стаяння ў чарзе я быў 53-м (у першы дзень-254-м). Прайшоў за гадзіну да закрыцця.
Акрамя мяне у чарзе было як мінімум 5 чалавек, якія збіраліся на басы.
Там жа, у суседніх дзвярах можна атрымаць страхоўку.
За медыцынскую на 6 дзён я заплаціў 4$. Студэнтам на 10% даецца зніжка. Страхоўка вызвальняе вас ад абавязку везці з сабой 300 злотых на кожны дзень пражывання.
Чарга:
 |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|