Фотарэпартаж з сёмай «Камяніцы»

Сёмы фольк-фестываль «Камяніца» традыцыйна вітаў гасцей на маляўнічай тэрыторыі Музею народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам. Хмарнае неба ды бадзёры вецер таксама склалі кампанію наведвальнікам фэсту.

Прыемнай адметнасцю «Камяніцы» гэтым годам сталася прэзентацыя мона-спектаклю Івана Кірчука «Споведзь пад стрэхамі». Пад час пастановы, лідар гурта «Троіца», распавядаў пры дапамозе фальклору пра ранейшы быт і традыцыі беларусаў ды знаёміў з незвычанымі музычнымі інструментамі.

На тэрыторыі фестывалю гэтым годам гандлявала рэкордная колькасць рамеснікаў і прадпрымальнікаў, з'явіліся новыя забавы, але знікла сена, якое надавала фестывалю своеасаблівівы настрой і якое так любілі дзеці і фатографы.

Юля Сакалоўская 06/09/2015

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0795 seconds.