Вусаты вулічны тэатр зладзіў каля мінскай ратушы вясёлую пастанову «Паштавікі»

Інтэрактыўны спектакль пра радасць атрымання папяровых лістоў паказваў у суботу ў Мінску тэатр «Moustache».

У летнія выходныя гарадское жыццё каля мінскай ратушы прыемна актывізуецца. Мастакі, рамеснікі, артысты і музыканты запаўняюць плошчу ды ўтвараюць адчуванне рынкавай плошчы.

Вясёлыя артысты ў блакітных кашулях адразу ж прыцягнулі ўвагу мінакоў, якія паўколам абступілі імправізаваную сцэну.

Кожнага гледача, на працягу спектакля, чакалі не толькі ўсмешкі й пазітыўны настрой, але і незвычайныя лісты. Даволі спрытныя і шпаркія вусатыя паштары абіралі з натоўпу «ахвяру» – атрымальніка, каб з некаторымі прыгодамі ўручыць ліст.

У арсенале паштовай валізкі выявіліся лісты-інструкцыі па напісанні добрых лістоў, пасылкі з яблыкамі, лісты з абдымашкамі, сэрцайкамі ды іншымі прыемнасцямі. Напрыканцы імпрэзы вусачы прапанавалі ўсім ахвотным даслаць бясплатную паштоўку з добрымі словамі на адрасы, якія здолеюць узгадаць адрасаты.

Беларускі інтэрактыўны тэатр «Moustache» выступае на вуліцах з 2011 года, удзельнічаў у фестываляў вулічных тэатраў Беларусі, Польшчы, Расеі, Германіі, Францыі, Славеніі.  

Юля Сакалоўская 14/06/2015

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0472 seconds.