Фотарэпартаж з выступу Bruttaльнага Сяргея Міхалка ў Варшаве

У Варшаве прайшоў канцэрт гурта Brutto у рамах еўрапейскага туру «Партызан Рок».

Выступ адбываўся ў клубе Basen. Немалое памяшканне клуба засталося часткова свабодным. На варшаўскім канцэрце сярод фанаў гурта сабралося шмат людзей з бел-чырвона-белымi i жоўта-блакiтнымi сцягамi, якiя перыядычна скандавалі «Жыве Беларусь» i «Героям Слава!» Гучалi як новыя хiты, так i старыя – «каверы» на песнi «Ляпiса Трубяцкога», у тым ліку «Капитал» i «Воины света». Сёння Brutto выступае у Кракаве.

Аляксей Нарко 24/03/2015

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0522 seconds.