Фотарэпартаж: бізнес-клуб і каворкінг Imaguru адкрыў другое дыханне

Вядомая мінская пляцоўка, дзе нараджаюцца і растуць шматлікія беларускія IT стартапы, значна пашырыла свае магчымасці. У аўторак 20 студзеня адбылося афіцыйнае адкрыццё новых памяшканняў Imaguru, якія павялічылі прастору і магчымасці каворкінга ў два разы.

На вечарыну з нагоды адкрыцця сабраліся сябры і партнёры Imaguru. Заснавальніцы бізнес-клуба, Наста Хамянкова і Тацяна Марыніч, распавялі пра новыя магчымасці для наведнікаў і рэзідэнтаў клуба, якія з'явіліся з адкрыццём новых пляцовак, і прадставілі новыя памяшканні.

Пляцоўка Imaguru зусім нядаўна адзначыла першы год сваёй працы ў горадзе, але яе наведнікі няспынна здзіўляюцца, калі прыгадваюць малады ўзрост праекта. Імклівае развіццё Imaguru, якое ажыццяўляе надзвычай жывая каманда, стварае пачуццё, нібы Imaguru з'яўляецца неад'емнай часткай Мінска ўжо вельмі даўно.

Юра Сідун 21/01/2015

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.1677 seconds.