Шпацыр на мяжы восені і зімы па жывапісных Карпатках

Начны цягнік. Ясіня. Зіма дыхае ў твар, як толькі мінаеш дзверы цягніка. Паветра п’яніць чысцінёй з прыемнай ноткай дыму, што сцеліцца па бясконцых узгорках Закарпацкага рэльефу. Ноч мінае хутка, і пад’ём у горы лепей пачынаць у сутонні. З кожным крокам ты ўдыхаеш усё большае захапленне. Навакольная прыгажосць палоніць вочы. Іншы свет – іншая рэальнасць.

Дарога да верхавіны разнастайная і непрадказальная. Елкі як зебра сустракаюць то насычана зялёнымі ялінкамі, то захутаныя ў снежную коўдру. Пад’ём даволі круты, але вітанне з сонейкам і шпацыр над аблокамі вартыя гэтых фізічных высілкаў.

Юля Сакалоўская 09/12/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.044 seconds.