Падпольны карнавал фрыкаў прайшоў на хутары пад Баранавічамі

На выходных некалькі дзясяткаў дзівакоў акупавалі адзін з хутароў каля возера Свіцязь, каб правесці сакрэтны фестываль "Карнаваль". 

Інфармацыю пра імпрэзу, якая атрымала міжнародны размах дзякуючы хэдлайнеру "Berlinska Droha", распаўсюджвалі ў атмасферы сакрэтнасці. Дакладныя каардынаты хутара наведнікі атрымалі амаль непасрэдна перад выездам на месца. Падрыхтоўка і прамоцыя фэсту адбываліся праз прыватныя паведамленні і закрытыя суполкі ў сацыяльных сетках.

Перад прыездам гасцей арганізатары абыйшлі кожную хату, што знаходзіцца непадалёк ад хутара X, каб загадзя выбачыцца за магчымыя нязручнасці для вяскоўцаў ды запрасіць іх на фэст. Свята атрымалася з поўным наборам атрыбутаў вялікіх фэстываляў: музыка, танцы, паэтычны слэм, выстава, дзіўнае мастацтва шыбары (звязванне), трошку спорту, сонца, дождж, вецер, дзіцячыя і не вельмі гульні. 

Юра Сідун 17/08/2014

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0583 seconds.