Крамбамбуля вярнулася: «Свабоду не стрымаць»

«Крамбамбуля» нарэшце адыграла вялікі канцэрт: не ў замежнай сталіцы, не на закрытай або падпольнай імпрэзе, а пад самым адкрытым небам — на фестывалі «Млын» музею «Дудуткі». Не гледзячы на тое, што непасрэдна перад канцэртам неба хвалявалася дажджом і халодным ветрам, нічога нідзе не абвалілася і не працекла. У раёне фэсту нават не было заўважана ніводнага аўтазака, толькі два пузатых міліцыянта, што прыехалі на старым Жыгулёнку, паволі перасоўваліся вакол гледачоў. 

Сходу абазначыўшы стан рэчаў песняй «Свабоду не стрымаць», «Крамбамбуля» ўвесь канцэрт вытрымала ў настроі «Свята кожны дзень». 

Юра Сідун 25/08/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0516 seconds.