Behance Portfolio Review Minsk #3

Падобныя сустрэчы ўдзельнікаў папулярнай сярод дызайнераў платформы Behance.net ладзяцца па ўсім свеце. Каб прэзентаваць сябе, свае працы, атрымаць фідбэк, паслухаць іншых, абмеркаваць надзённае. Гэтым разам на сустрэчу прыехаў з Масквы дызайнер нашумелага «лазурнага» стылю да брэнда Мінска Максім Алімкін. Чакалася гарачая дыскусія, але пад праменямі веснавога сонца тэмпература ў памяшканні і так была высокай, таму гэты выступ сабраў не на шмат болей каментаў за папярэднія. Behance мітапы і ў Менску ўжо робяцца традыцыяй – сёння дызайнеры збіраліся ўжо ў трэці раз. Былы завадскі будынак, які стаў модным лофтам ME100 у цэнтры гораду, у праменях вечаровага сонца, фрылансеры і «зарэкрутаваныя» — у фотарэпартажы Generation.by.

Юра Сідун 17/05/2013

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0421 seconds.