Першы ў Беларусі фэст агню прайшоў 19-20 траўня ў Менску на стадыёне «Трактар» і сабраў на адной пляцоўцы лепшых агністаў Беларусі, Украіны, Расіі, Вугоршчыны і Літвы.
Агністыя фэсты праходзяць ва ўсім сьвеце. Іх пачынальнікам зьяўляецца Нямеччына, якая ўжо на працягу 15 гадоў штогод прыцягвае на падобныя форумы некалькі дзясяткаў тысяч турыстаў і гасьцей. Першай краінай нашага рэгіёну, якая стала праводзіць агністыя фэсты, стала Ўкраіна. Цяпер дайшла чарга і да Беларусі.
Увечары на стадыёне выступалі лепшыя фаершчыкі з розных краін са сваімі конкурснымі нумарамі. Беларускі «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» раней ўжо паўсьвету аб'ехаў са сваёй праграмай, і зараз упершыню прадставіў сваё шоў на радзіме. Выступалі таксама тэатры «Элементаль» і «Маоры», і канкурсанты зь Літвы, Расеі, знакаміты ўкраінскі тэатр «Гефест».