Пратэсты італійскіх студэнтаў

Як выглядае італійскі ўнівэрсытэт пад час студэнцкіх пратэстаў? Фотарэпартаж з аблогі ўнівэрсытэтаў.

У час пратэстаў унівэрсытэцкія аўдыторыі ператварыліся ў агранізацыйныя штабы, дзе рыхтуюцца ўсе неабходныя для студэнцкіх акцыяў матэрыялы.

http://generation.by/mediashare/6e/u33gmz3rayjv9ev3o942xekdsa8g6g-org.jpg

Сьлёган пратэстаў «Грамадзкі ўнівэрсытэт — НЕ закону 133». Універсытэты ў Эўропе падзяляюцца на грамадзкія (датаваныя дзяржавай і зь іншых фондаў) і прыватныя (якія існуюць на платнай аснове).

Саша Патапава — студэнтка Флярэнтыйскага ўнівэрсытэту, актыўная ўдзельніца акцыяў пратэсту. 

Інфармацыйны столік — стаіць адразу на уваходзе ва ўнівэсытэт, дзе вам адразу растлумачаць, што адбываецца.

Транспаранты, якія можна сустрэць па ўсяму гораду.

Так выглядае галоўны хол унівэрсытэту пад час аблогіі.

Інфармацыйны стэнд ва ўнівэрсытэце.

Лядоўня пасярод аўдыторыі — часовая неабходнасьць. Надпіс на лядоўні — «піва па 1 эўра» :)

Сказаць дакладна, колькі чалавек застаецца ночыць, цяжка. У некаторыя дні колькасьць даходзіць да 60, а бывае і да 100 чалавек. Унівэрсытэт ператварыўся ў інфармацыйны штаб, дзе аўдыторыі падзеленыя на розныя аддзелы, у кожным зь якіх адбываецца свая праца.

Воля Дудко 06/11/2008

 
 
In 0.0653 seconds.